"Гродна Азот". Фота ілюстрацыйнае: "Гродзенскі хімік", Валерый Васілевіч
Праз адключэнні электрычнасці ў горадзе часова стаў і «Гродна Азот». Пры аднаўленні вытворчасці азотнай кіслаты над заводам будзе бачны «лісіны хвост». Пускавыя аперацыі могуць працягвацца некалькі сутак.
Спынілася вытворчасць капралактаму, карбаміду, метанолу і АКіКАС ААТ «Гродна Азот», паведаміла прэс-служба прадпрыемства.
Персанал прымае меры па стабілізацыі сітуацыі і аднаўленню працы прадпрыемства.
Для ўтылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, згодна з рэгламенам прыйдзецца спаліць газ на факельнай устаноўцы. Пускавыя аперацыі могуць працягвацца некалькі сутак. З іх заканчэннем спальванне тэхналагічнага газу на факельнай ўстаноўцы спыніцца.
Пры запуску аддзяленняў вытворчасці азотнай кіслаты кароткачасова можа быць бачны «лісіны хвост» — газ характэрнага жоўтага колеру, які ўяўляе сабой злучэнне кіслароду і азоту (дыяксід азоту NO2).
Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма, падкрэслілі ў прэс-службе «Азота».
Днём 19 красавіка ў некаторых раёнах горада і ваколіцах знікала электрычнасць. Не працавалі святлафоры і крамы, спыніліся тралейбусы, у некаторых раёнах знікла вада.
Чытайце таксама:
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…
Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…