Рамонт чакае інтэрнаты па вул. Камарова, 20, вул. Гогаля, 9 і вул. Камарова, 6. Работы павінны пачацца ў чэрвені 2023 года. Пакуль трэба актуалізаваць праектна-каштарысную дакументацыю.
На актуалізацыю дакументаў выдаткуюць па 1500 рублёў на кожны інтэрнат з гарадскога бюджэту. Закупкі праводзіць Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка. Дакументацыя павінна быць гатовая да 26 траўня.
На Камарова, 20 знаходзіцца інтэрнат № 9 УЖРЭП Ленінскага раёна, на Камарова, 6 — інтэрнат № 1 УЖРЭП Ленінскага раёна, на Гогаля, 6 — інтэрнат УГП Трэст Гроднагорбуд.
«Вячэрні Гродна» ў 2022 годзе пісаў пра прусакоў, цвілі ў душавых, гнілых трубах і зламаных унітазах на Гогаля, 6. Адсяляць жыхароў не планавалі. Трохпавярховы цагляны будынак пабудавалі ў 1951 годзе.