Навіны

На Дзевятоўку вяртаюць фігуры герояў «Белых росаў». Але стаяць яны будуць у новым месцы

Скульптуры герояў фільма «Белыя Росы» 5 красавіка пачалі ўсталёўваць на новым месцы. Іх размесцяць у парку «Белыя росы», а кампазіцыю дапоўняць умоўным домам Фядоса — часткай пабудовы з дахам, паведаміў «Гродна Плюс».

Усталёўка кампазіцыі на новым месцы. Скрыншот: «Гродна Плюс»

Куды знікалі скульптуры?

Кампазіцыю, прысвечаную фільму «Белыя Росы», усталявалі на скрыжыванні вуліц Курчатава і Дзяржынскага ў траўні 2018 года. У 1983 годзе менавіта тут здымалі фільм, паводле сюжэту якога вёска адступала пад націскам горада.

Скульптуры на вуліцы Курчатава. Фота: Hrodna.life

Драўляныя фігуры Фядоса, Цімафея, а таксама сабакі Валета маюць знешняе падабенства да актораў, што выконвалі галоўныя ролі ў кіно — Усевалада Санаева і Барыса Новікава. Паказаная сцэна, дзе героі «лячыліся» цёшчынай настойкай, а сабака Валет «радаваўся жыццю».

У кастрычніку 2022 года скульптуры прыбралі на рэстаўрацыю. Тады ж стала вядома, што скульптуры перанясуць праз дарогу — у новы парк.

У новым парку размесцяць антывандальныя трэнажоры

Новы парк пачалі закладваць восенню 2022 года на вуліцы Курчатава. Яго размясцілі побач з царквой Раства Хрыстова. Для выбара назвы праводзілі абмеркаванне, большасць жыхароў раёна падтрымала назву «Белыя Росы».

На добраўпарадкаванне сквера планавалі вылучыць 70 тыс. рублёў. За гэтыя грошы хацелі ўсталяваць антывандальныя трэнажоры, лавы і іншыя элементы.

Чытайце таксама: «Калі ты цёмны, то я цябе прасвятлю». Як выглядаў бы мерч да «гродзенскіх» фільмаў, калі б яны сёння выходзілі ў пракат

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025