Будынак былой пральні на вуліцы Аўльскай, 11а выставілі на аўкцыён. За будынак плошчай 760 кв.м хочуць 111,6 тыс. рублёў (амаль € 36 тыс). Аўкцыён плануюць правесці 21 красавіка 2023 года. Адпаведную інфармацыю апублікавалі на сайце Беларускай універсальнай гандлёвай біржы.
Будынак былой пральні размяшчаецца побач з чыгуначным пераездам, як ехаць на могілкі Аўльс. Яго ўладальнік — «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі». Пральню пабудавалі ў 1995 годзе.
Фундамент будынка бетонны, сцены з цэглы, а дах пакрыты рулоннымі дахавымі матэрыяламі. Пераможца аўкцыёна атрымае права арэнды будынка на 50 гадоў. Пабудову можна перарабіць пад аб’ект камунальна-складскога прызначэння.
Чытайце таксама: Рэдкі будынак 1930-х гадоў у Гродне прадалі з аўкцыёна: яго знясуць, каб збудаваць копію
Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…
Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…
У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…
У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…
Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…
Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…