Навіны

У двары дзіцячага садка ў Гродне спілуюць пяць дрэў

На тэрыторыі дзіцячага садка № 40 на вул. Пушкіна, 26а запланаваны спіл дрэў. Іх павінны выдаліць з 3 па 5 красавіка. Яны нясуць пагрозу дзецям і эксплуатацыі будынка.

Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці ўстаноў сферы адукацыі праводзіць закупку з адной крыніцы. На гэта выдаткуюць амаль 1000 рублёў (999.48 рублёў) з гарадскога бюджэту.

Мяркуючы па дакументах, размешчаных у дзяржзакупцы, дрэвы на тэрыторыі саду — хворыя. Дрэвы, згодна з агляду, нясуць пагрозу жыццю і здароўю дзяцей, перашкаджаюць эксплуатацыі будынкаў, каранямі руйнуюць альтанкі, агароджу, сістэму каналізацыі, асфальтавае пакрыццё.

Іх выдаляюць для «забеспячэння камфортнага, бяспечнага і спрыяльнага знаходжання дзяцей у дзяржаўных установах адукацыі». Мяркуючы па дакументацыі, гэта ліпа, хвоя і таполя. Іх дыяметр — больш за 300 мм.

Чытайце таксама: Глядзі і плач! Які зялёны быў Гродна калісьці (а цяпер зусім лысы)

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024