Навіны

Два аўтобусы дэлегатаў і праектар у зале. Як гродзенцы слухалі пасланне Аляксандра Лукашэнкі

Ад Гродзенскай вобласці ў Мінск адправілі дэлегатаў слухаць пасланне Аляксандра Лукашэнкі. Для некаторых бюджэтнікаў арганізавалі прагляд на іх працоўных месцах. Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела, хто туды паехаў і як праходзіла трансляцыя.

Не менш за 20 гродзенцаў усталі 31 сакавіка рана раніцай, каб паехаць у Мінск і слухаць пасланне ўжывую. Сярод іх — старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Рэзянкоў.

Уладзімір Каранік і Юрый Караеў. Фота: t.me/pul4region
У цэнтры — Алена Пасюта. Фота: t.me/pul4region
Справа — Дзмітрый Рэзянкоў. Фота: t.me/pul4region
Злева — Ігар Бабыр. Фота: t.me/pul4region

Таксама ў ліку запрошаных — генеральны дырэктар «Гродна Азот» Ігар Ляшэнка.

Ігар Ляшэнка на Пасланні Лукашэнкі. Фота: «Гродна Азот»

Усяго ўдзел прынялі больш за 2,5 тыс.чалавек. Гэта, паведамляюць СМІ, парламентарыі і дэлегацыі ад абласцей і горада Мінска, вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі дзяржаўных органаў, СМІ, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, кіраўнікі рэлігійных канфесій, парламентарыі мінулых скліканняў, прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, грамадзянскай супольнасці, моладзь.

Глядзелі па відэа

Для супрацоўнікаў міліцыі ў Гродне арганізавалі прагляд паслання ў актавай зале УУС.

Міліцыя глядзіць пасланне Лукашэнкі. Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

Таксама пасланне слухалі супрацоўнікі абласнога інстытута развіцця адукацыі.

«Для падтрымання духу»

Раней дзяржаўныя дзеячы ў «Гродзенскай праўдзе» распавялі, чаго чакаюць ад паслання. Першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта БРСМ Андрэй Есін слухае пасланне для ўмацавання і падтрымання народнага духу і стойкасці беларускага грамадства.

Старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта чакала адказу на тры пытанні: ці гатовыя беларусы плаціць за ўласныя абарону і дзяржаву; ці гатовыя плаціць за суверэнітэт і незалежнасць; ці гатовыя быць ініцыятыўнымі і працаваць на сябе.

Юрый Аляксей, генеральны дырэктар КУП «Гроднааблкінавідэапракат», намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь», хацеў пагаварыць аб партыйным будаўніцтве.

Лілія Кір'як, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, хацела кансалідацыі беларусаў.

Чытайце таксама: Лукашэнка прапанаваў абмяняць Пачобута на Латушку і «ўсю групу», а Барыс назваў «сваёй»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025