Побач з могілкамі «Аўльс» працуе цяжкая тэхніка — экскаватары і трактары. Фотаздымкі апублікаваў NewGrodno.by. Там будуцюць сажалку-асушальнік. Яна патрэбна, каб вада з пахаванняў не трапляла праз лес у вёску Путрышкі.
Сажалка ўратуе агароды мясцовых жыхароў
Пра падаўжэнне адзіных адкрытых для пахаванняў гродзенскіх могілак у бок Путрышак гаворка ішла ў 2018 годзе. Мясцовыя жыхары былі супраць, таму пашыраць могілкі пачалі ў іншы бок. Жыхароў Путрышак хвалявала, што пры будаўніцтве высякалі дрэвы — і ў агароды вяскоўцаў у нізіну спускаўся могілкавы пясок і ліўневыя воды. Тады ў ЖКГ тлумачылі, што пашыраць могілкі няма куды, але пазней знайшлі накірунак — па іншы бок шашы.
Таксама створаць калумбарый
У сакавіку 2023 года стала вядома, што могілкі не будуць пашыраць у бок вёскі Путрышкі. Таксама анансавалася, што на могілках пабудуюць калумбарый, дзе можна будзе захоўваць урны з прахам пасля крэмацыі.
Раней спецыялісты ў сферы пахавальнай справы называлі перспектыўным месцам для пабудовы калумбарыя могілкі «Сакрэт» на праспекце Касманаўтаў. Наяўнасць калумбарыя ў Гродне дазволіць жыхарам значна эканоміць на ўсталяванні будучага помніка на магіле і дазволіць зэканоміць шмат тэрыторыі.
Чытайце таксама:Першы калумбарый у Гродне з’явіцца на Аульсе