Фільм ГДР Гродна 2022
У Гродне 24−25 сакавіка працягнуць здымаць фільм «ГДР». Сярод гродзенцаў шукаюць актораў масавых сцэн, паведаміў NewGrodno.by.
Для здымак шукаюць людзей з «нямецкай знешнасцю» ад 18 да 55 гадоў. Што азначае «нямецкая знешнасць» — не тлумачыцца. Мужчыны павінны быць ростам да 1,9 м, насіць адзенне не больш за 54 памер. Жанчыны павінны быць ростам не вышэй за 1,75 м, памер адзення — не больш за 50. Таксама шукаюць дзяцей 7 — 10 гадоў ростам 1,2 — 1,5 м.
Тыя, хто жадае зняцца ў кіно, павінны выслаць зяўку ў Viber на нумар +375 298 872 064 (Анастасія). У заяўцы трэба напісаць: прозвішча, імя і імя па бацьку, узрост, рост, памер адзення і абутку. Таксама трэба адправіць свежыя фотаздымкі ў поўны рост, без галаўных убораў і акуляраў. Калі быў вопыт здымак, то варта пазначыць, дзе і кім.
Здымаць шпіёнскую драму «ГДР» на частцы вуліцы Ажэшкі і на Замкавай у Гродне пачалі 16 лістапада 2022 года. Тады здымкі цягнуліся тры дні - да 18 лістапада. Здымачная група прыязджала з Расіі. Тады масоўку шукалі таксама сярод гродзенцаў.
Для здымак Гродна пераўтварылі ў адзін з усходненямецкіх гарадоў канца 1980-х гадоў. Вывескі кафэ і рэстаранаў замянілі нямецкімі назвамі. На вуліцы паставілі газетныя кіёскі, тэлефонныя будкі і слупы афіш, прывезлі старыя нямецкія аўтамабілі, а карту Гродна завесілі партрэтам Карла Маркса.
Падзеі ў серыяле адбываюцца на мяжы 1980-х — 1990-х гадоў падчас сутычкі за архівы Міністэрства дзяржбяспекі ГДР (Штазі). Галоўны герой серыяла — савецкі разведчык Аляксандр Нячаеў. Ён апынуўся ў цэнтры аперацыі, якую арганізавалі спецслужбы заходніх краін.
У Берліне адбываюцца мітынгі і пратэсты, людзі патрабуюць аб’яднання ФРГ і ГДР. Гэта прыцягвае супрацоўнікаў спецслужбаў розных краін свету. Іх галоўная цікавасць — дакументы Штазі з дасье на сусветных палітыкаў, дадзенымі аб агентурнай сетцы і іншымі сакрэтамі.
Здымаць серыял пачалі ў кастрычніку 2022 года. Вытворчасцю фільма займаюцца «Всемирные русские студии» пры саўдзеле тэлекампаніі НТВ. Сам фільм павінны выпусціць на расійскіх стрымінгах восенню 2023 года. На НТВ яго плануюць паказаць вясной 2024 года.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…