У інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat апублікавалі новы нумар навуковага часопіса Homo Historicus. Гэта ўжо сёмы том гадавіка антрапалагічнай гісторыі. Галоўны рэдактар часопіса – гродзенскі гісторык Алесь Смалянчук.

Іншадумства ў БССР, Францішак Аляхновіч і помнікі ў гарадах: выйшаў новы том часопіса Homo Historicus
Вокладка гадавіка Homo Historicus 2023. Крыніца: kamunikat.org

У часопісе апублікавалі артыкулы гісторыкаў з Беларусі, Польшчы і Украіны. Тэксты прысвечаны Францішку Аляхновічу, Кастусю Каліноўскаму, скульптурным помнікам у гарадах і мястэчках Беларусі, іншадумству ў БССР у часы адлігі, ёсць таксама артыкул пра штодзённае жыццё беларусаў у міжваеннай Чэхаславакіі. 

Змест часопіса Homo Historicus 2023

АЛЯКСАНДР СМАЛЯНЧУК (ВАРШАВА). Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага. 1862–1863 гг.

ПАМЯЦІ ГІСТОРЫКА ВАЛЯНЦІНЫ МЯТЛІЦКАЙ (10.03.1955–8.02.2022)

ВАЛЯНЦІНА МЯТЛІЦКАЯ (ГОМЕЛЬ). Шляхі да маіх універсітэтаў.

Бібліяграфія навуковых прац В.Мятліцкай (Лебедзевай). 1994–2021 гг. (укладальнік А.КІШТЫМАЎ).

Валянціна Мятліцкая ва ўспамінах сяброў і калег.

ЯНІНА ГРЫНЕВІЧ (МЕНСК). Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча.

Я сябе місіянеркай не адчуваю… Аляксандр Смалянчук размаўляе з Вольгай Лабачэўскай.

АЛЯКСАНДР СМАЛЯНЧУК (ВАРШАВА). Чалавек, які сказаў праўду. З жыццяпісу Францішка Аляхновіча (1883–1944).

АЛА ПІГАЛЬСКАЯ (ВАРШАВА). З гісторыі друкарні Юзафа Завадскага (1805–1940): выдавецкая дзейнасць і сетка кантактаў.

ВІКТАР ЯКУБАЎ (ВАРШАВА). Права на супраціў тыраніі ў Вялікім Княстве Літоўскім на прыкладзе дзейнасці Льва Сапегі і Януша Радзівіла (канец XVI – пачатак XVII ст.).

СЯРГЕЙ ГРУНТОЎ (МЕНСК). «Аўгусцейшы дзед». Імператарскія скульптурныя помнікі ў беларускіх гарадах і мястэчках у пачатку ХХ ст.

ЯН ГАРДЗЕЕЎ (КРАКАЎ). Białoruś w koncepcjach Leona Wasilewskiego i Stanisława Grabskiego przed traktatem ryskim.

ОЛЬГА ЗУБКО (ВІННІЦА). Штодзённае жыццё беларусаў у міжваеннай Чэхаславакіі (1919–1939).

АЛЯКСАНДР ГУЖАЛОЎСКІ, ДАНУТА ГРЫНЬ (МЕНСК).

Іншадумства ў БССР у часы Адлігі.

МІКОЛА БЯНЬКО (МЕНСК). Вобразы савецкай рэчаіснасці 1960-х гг.: перапіска «антысаветчыкаў» Луцкевічаў.

АЛЯКСАНДР РАДЗЮК (ГРОДНА). Вобраз Расійскай імперыі ў гістарычнай памяці сучаснай Беларусі (на прыкладзе афіцыйных сайтаў мясцовых органаў улады).

ІГОРЬ БАРИНОВ, ИВАН СТРЕЛКОВ (МОСКВА). Проблемы исторического сознания в современной России.

«Археаграфічная энцыклапедыя аднаго жыцця…»

Мітрафан Доўнар-Запольскі (1868-1934): асоба ў дакументах і ўспамінах. Укладанне В. М. Мятліцкай. Пад рэд. А. Смаленчука і А. Кіштымава, Мінск, 2020. 488 с.

Umysł miał jasny i serce miłujące. Edward Woyniłłowicz w dokumentach i materiałach. Wybór, opracowanie, wstęp i przypisy Roman Jurkowski, Olsztyn 2021, 743 s.

J. Grzybowski, Białoruski ruch niepodległościowy w czasie II wojny światowej, Warszawa 2021, 432 s.

Беларускі гістарычны агляд, т. 29, сшытак 1–2 (56–57), снежань 2022.

ЗАПІСЫ 42. Беларускі інстытут навукі й мастацтва = ZAPISY 42. Belarusan Institute of Arts and Sciences, New York – Miensk 2022.

Rocznik Centrum Studiów Białoruskich = Гадавік Цэнтра беларускіх студыяў, 2022, nr 8.

Удакладненні да артыкула В. Івановай “Беларускі музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні – шлях да ліквідацыі”, Homo Historicus, 2022.

Хто выдаў гадавік

Выдаўцом апошняга нумара Homo Historicus пазначана варшаўскае выдавецтва “Полацкія лабірынты”. У снежні 2022 года там выдалі кнігу прысвечаную Нобелеўскаму лаўрэяту Алесю Бяляцкаму.

З’явіўся ж гадавік у 2008 годзе як праект Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. Пазней яго выдавалі “Палітычная сфера” і выдавец Зміцер Колас. Ранейшыя нумары выходзілі у 2008, 2009, 2012, 2016, 2019 і 2022 гадах.

Якія гістарычныя часопісы выдавалі таксама 

З 2011 года выдавалі навуковы часопіс “Гарадзенскі гадавік” пад рэдакцыяй гісторыка Юрыя Гардзеева. У ім друкавалі артыкулы гродзенскіх гісторыкаў і асвятлялі гісторыка-культурную праблематыку, не даследаваную дагэтуль. У 2016 годзе ў Гродне прэзентавалі першы нумар навуковага гістарычнага выдання – “Гадавік Цэнтра беларускіх студыяў”. Яго выдаў пры Варшаўскім універсітэце гісторык Генадзь Семянчук.

З 2007 года “Польска мацеж школьна” ў Гродне выдавала дзвюхмоўны часопіс “Rocznik grodzieński”, дзе публікаваліся гістрыкі з Беларусі і Польшчы. Да 2019 года выйшла 5 нумароў, пазней выхад спыніўся.

Чытайце таксама: Ян Гардзееў: «Галеча з папулярнай гісторыяй у Беларусі – гэта бяда»