Дзень святога Патрыка, патрона Ірландыі, любяць адзначаць не толькі на радзіме свята. Аматараў Патрыка ў Гродне чакаюць у некалькіх барах Гродна.
Гасцям бара «Бухта» сёння абяцаюць «шчаслівыя гадзіны»: у пэўны час усё на кранах будзе па 4 рублі, настойкі - па 3 рублі.
Дзе: Віленская, 6.
Калі: 17 сакавіка, з 18.00 да 21.00 і з 2.00 да 4.00.
Дзень Святога Патрыка збіраюцца адзначаць і ў рэстаране «Грынвіч». Там абяцаюць разліваць традыцыйныя для свята напоі і намаляваць канюшыну на ўдачу. Для гасцей выступіць мінскі кавер-гурт Bangcity band.
Дзе: вул. Савецкая, 29.
Калі: 17 сакавіка,
У бары «Урбанист» у гонар Дня святога Патрыка цэлы тыдзень будуць прапаноўваць два сэты з віскі Jameson па спецыяльнай цане — сэт Double з двух порцый чыстага віскі і сэт «У коле сяброў» з чатырох напояў. Віскі падаецца толькі ў чыстым выглядзе. Да сэтаў абяцаюць падарункі ад брэнда. Праўда, іх колькасць абмежаваная.
Дзе: вул. Маставая, 31.
Калі: на працягу тыдня: нд-чц з 17:00 да 01:00, пт-сб з 17:00 да 03: 00.
Бар Five-No падрыхтаваў гасцям зялёнае піва, зялёныя кактэйлі і, спецыяльна да гэтага дня, тэматычны пунш. Таксама будзе шмат музыкі і стасавання.
Дзе: Вялікая Траецкая, 46.
Калі: 17 сакавіка,
Чытайце таксама: Патрык — не толькі герой Ірландыі. Ён яшчэ абараняў Гродна ад крыжакоў