Навіны

Прафесарка з ГрДУ паўдзельнічае ў канферэнцыі па ваеннай журналістыцы ў Луганску

Прафесарка з кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Марыя Канюшкевіч 12 красавіка 2023 года возьме ўдзел у канферэнцыі па ваеннай журналістыцы ў Луганскім дзяржаўным педагагічным універсітэце. Універсітэт знаходзіцца на акупаванай тэрыторыі Украіны, зараз ім кіруюць калабаранты.

Мерапрыемства, у спісе ўдзельнікаў якога знайшлася прафесарка з ГрДУ і дзве яе каляжанкі з Віцебска, называецца «Міжнародная канферэнцыя „Ваенная журналістыка ў сучасным свеце“». Пра тое, што за паняццем «ваенная журналістыка» ў гэтым выпадку хаваецца прапаганда вайны і ўзброенай агрэсіі Расіі, сведчыць шматгадовая дзейнасць расійскіх «ваенкораў». Расійскі бок выкарыстоўвае яе як сродак гібрыднай вайны, адзначае выданне MOST, якое звярнула ўвагу на імпрэзу. Сакратарка мерапрыемства — Наталля Каліна — ўзначальвае створаны ў 2021 годзе ў Луганску пры садзейнічанні расійскага фонду «Русский мир» «Кабинет Русского мира».

Скрыншот суполкі кафедры «ВКонтакте»

У спісе панэльных дыскусій канферэнцыі - «Філасофія вайны: ідэалагемы, сэнсы», «Канструяванне вобразаў удзельнікаў вайны», «Тэхналогіі асвятлення ўзброеных канфліктаў», «Вайна як камунікатыўны феномен» і «Мова вайны».

Хто такая Марыя Канюшкевіч

Прафесарка з Гродзенскага ўніверсітэта Марыя Канюшкевіч увайшла ў спіс праграмнага камітэта канферэнцыі ў Луганску. На сайце ГрДУ яна пералічана сярод супрацоўнікаў кафедры, але чытаты паведамілі Hrodna.life, што яна на пенсіі з 2019 года. Марыі Канюшкевіч 79 гадоў, нарадзілася ў вёсцы Погіры Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Марыя Канюшкевіч. Крыніца фота: medialing.spbu.ru

Прафесарка — аўтарка 300 навуковых прац, мае дзяржаўныя ўзнагароды ў Беларусі:

  • Медаль Францыска Скарыны (указ № 466 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.09.2004 г.).
  • Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2000 г.);
  • Ганаровая грамата Міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі БССР (1983 г.).

Марыя Канюшкевіч з’яўляецца чальцом Рады па медыялінгвістыцы Вышэйшай школы журналістыкі і масавых камунікацый Пецярбурскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Расіі, чальцом Акадэміі сацыяльных і педагагічных навук у Маскве (пасведчанне № 796).

Канюшкевіч вядомая тым, што яшчэ ў траўні 2004 года рабіла лінгвістычную экспертызу ўлёткі на запыт следчага Упраўлення КДБ Беларусі па Гродзенскай вобласці. Вынікі экспертызы Канюшкевіч сталі доказам па крымінальнай справе за абразу прэзідэнта. Паводле яе гродзенца Валера Леванеўскага асудзілі на два гады пазбаўлення волі.

У гродзенскім універсітэце працавала з 1976 года. Пазначана ў спісе рэдкалегіі «Весніка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы».

Хто яшчэ ўдзельнічае ад Беларусі

Акрамя гродзенскай прафесаркі, Беларусь на канферэнцыі прадставяць выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гэта загадчыца кафедры моваў свету Віцебскага ўніверсітэта Ірына Зайцава, якая ў 1978−1999 і ў 2003−2008 выкладала ў Луганскім універсітэце, і яе калега Елена Муратава з кафедры мовазнаўства факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024