Новости

Першы калумбарый у Гродне з’явіцца на Аульсе

На гарадскіх могілках у Аульсе пабудуюць першы калумбарый у Гродне і сажалкe-асушальнік. Пры гэтым будаваць крэматорый у Гродне не плануюць, паведамляе «Гродна Плюс».

Могілкі не будуць пашыраць у бок вёскі Путрышкі, як абмяркоўвалі раней. З таго боку з’явіцца сажалка-асушальнік. Яе пабудуюць, каб воды з пахаванняў не маглі трапіць праз лес на вясковую тэрыторыю. Будаўнічыя працы ўжо пачаліся.

Таксама на могілках у Аульсе пабудуюць калумбарый, дзе можна будзе захоўваць урны з прахам пасля крэмацыі. Раней спецыялісты ў сферы пахавальнай справы называлі перспектыўным месцам для пабудовы калумбарыя могілкі «Сакрэт» на праспекце Касманаўтаў. Наяўнасць калумбарыя ў Гродне дазволіць жыхарам значна эканоміць на ўсталяванні будучага помніка.

Калумбарый у Мінску. Фота: Hrodna.life

Аульс пагражаў жыхарам вёскі

Пра падаўжэнне адзіных адкрытых для пахаванняў гродзенскіх могілак у бок Путрышак гаворка ішла ў 2018 годзе. Мясцовыя жыхары былі супраць, і працягваць могілкі пачалі ў іншы бок. Пры будаўніцтве высякалі дрэвы — да жыхароў у нізіну спускаўся могілкавы пясок, а ліўневыя воды траплялі з могілак у агароды. Тады ў ЖКГ патлумачылі, што пасшыраць могілкі няма куды.

У пачатку 2022 года ўлады ўнеслі змены ў праектна-каштарысную дакументацыю праекта могілак у Аульсе. На тэрыторыі другога пускавога комплексу (чаргі) выключылі размяшчэнне месцаў пахавання. Першым і другім участкам было месца каля вёскі Путрышкі, але мясцовыя жыхары былі супраць працягу могілак у іх бок. Дакументамі прадугледзелі сажалку-выпарнік для перахопу сцёкавых водаў з тэрыторыі могілак і водаадвядзенне. Тады будаўнічыя працы планавалі з красавіка па травень 2022 года.

Могілкі «Аульс» у Гродне ў 2019 годзе. Фота: Hrodna.life

Улетку 2022 года могілкі ўсё ж пачалі пашыраць за кошт поля праз дарогу, якая злучае Путрышкі і Аульс. Новы ўчастак для будаўніцтва і абслугоўвання могілак зойме 20 га. Дзейныя зараз могілкі займаюць больш за 30 га і змяшчаюць больш за 40 тыс. пахаванняў. Гэта самыя буйныя могілкі ў Гродне.

Крэматорый у Гродне быў прадугледжаны генпланам

Яшчэ ў 2020 годзе будаваць крэматорый у Гродне ўсё ж планавалі, хай і ў аддаленай будучыні. Могілкі з дзвюма формамі пахавання (традыцыйнай і прах у скрынях) з перспектыўным (пасля 2030 года) будаўніцтвам крэматорыя прадугледжвалася ў генплане горада. Месца вызначылі справа ад Аульса. Будаўніцтва крэматорыя вырашыла б многія праблемы, ідэю падтрымала і кіраўніцтва горада. Але, як тады патлумачыў першы намеснік старшыні гарвыканкама Андрэй Жук, па законе будаваць яго мае права толькі дзяржава. Таксама яго турбавала тое, што ў рэгіёне шмат рэлігійных канфесій, і крэмацыя можа не прыжыцца.

Чытайце таксама: Кладбище или крематорий? Как Гродно будет хоронить своих мертвецов

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024