У Гродне можна купіць пяціпакаёвую кватэру ў маналітным доме на вул. Кабяка, 8. Кватэра з добрым рамонтам, сцвярджаюць прадаўцы. На падлозе ў калідоры італьянская плітка, далей — якасны паркет, убудаваныя шафы-купэ.

Кватэра размешчана на другім паверсе 13-павярховага дома 2007 года пабудовы.

Агульная плошча кватэры — 125.8 м2. Гэта ў два разы больш, чым сярэдняя плошча кватэр.

Кухня сумешчана з гасцінай. Убудаваная бытавая тэхніка фірмы BOSCH. Ва ўсёй кватэры двухузроўневая столь, міжпакаёвыя дзверы з натуральнага дуба, шклопакеты. Ёсць лоджыя і балкон. Санвузел паасобны.

Каля дома — ГЗК Triniti, крамы, гарадская бальніца № 4, школы № 31, № 34, дзіцячыя сады, банкі, салоны прыгажосці, забаўляльныя ўстановы, цырульні. Побач прыпынку грамадскага транспарту. Кошт — $ 110 000.

Чытайце таксама: