Гродзенскі фатограф Ян Хведчын прыняў удзел у расійскім шоў “Сердца за любовь” на телеканале “СТС Love”. Запіс свайго ўдзелу ў праграме фатограф апублікаваў у Facebook. Сам запіс праграмы апублікавалі ў чэрвені 2022 года. Удзельніцам шоў ён прывёз з Беларусі мяшкі з бульбай. 

Гродзенец спрабаваў здзівіць расійскіх дзяўчат бульбай. Вось што атрымалася
Ян Хведчын на шоў “Сердце за любовь”. Скрыншот з відэа.

Што гэта за шоў?

Шоў “Сердца за любовь” – дэйтынг-аўкцыён. Галоўны “лот” – хлопец, які дастанецца дзяўчыне, якая прапануе за яго максімальную колькасць “сэрцаў” [валюта аўкцыёна – Hrodna.life]. Першапачаткова ў кожнай удзельніцы 1000 сэрцаў, а хлопцы ацэньваюць сабе самі ў 100, 300 альбо 500 сэрцаў. 

Хлопцы павінны выйсці на сцэну і паказаць усе свае найлепшыя якасці. Пасля гэтага дзяўчаты абіраюць: адмаўляцца ад “лота” альбо змагацца за яго.

Шукаў дзяўчыну “не разумнейшую за яго”

Калі Ян Хведчын выйшаў на сцэну, ён адразу паведаміў удзельніцам, што прыехаў з Беларусі. “Які беларус без бульбы? Таму, у мяне для вас невялікі, маленькі падарунак з беларускіх градаў”, – сказаў ён і падарыў кожнай удзельніцы мяшэчак з бульбай.  

Гродзенец спрабаваў здзівіць расійскіх дзяўчат бульбай. Вось што атрымалася
Ян Хведчын на шоў “Сердце за любовь”. Скрыншот з відэа.

Хведчын расказаў, што працуе фотакарэспандэнтам: яго раніца пачынаецца ў кароўніку, а вечар – у тэатры. Ён хацеў пазнаёміцца з дзяўчынай не разумнейшай за яго, бо інакш “ім будзе вельмі нудна”. Таксама хлопец сказаў, што апошні раз падарожнічаў у 2019 годзе і быў у Ніцы, дзе патрапіў на Канскі кінафестываль.

Сябе хлопец ацаніў у 300 сэрцаў. З пяці дзяўчат хлопца абралі толькі дзве, з іх ён не абраў ніводную. Але паспадзяваўся, што дзяўчатам спадабаўся яго падарунак.

Хто такі Ян Хведчын

Ян Хведчын – 26-гадовы гродзенскі фотакарэспандэнт, які працаваў у газетах “Перспектыва” і “Гродзенская праўда”. Таксама працуе вясельным фатографам.