Па гродзенскіх пабліках і групах распаўсюджваецца інфармацыя пра духі, панюхаўшы якія, чалавек памірае. Духі нібыта прапануюць купіць і панюхаць перад тым «людзі з Украіны». У паведамленнях гэта называюць «хімічнай дыверсіяй». У гродзенскай міліцыі пракаментавалі сітуацыю.
Двое чытачоў распавялі Hrodna.life, што такую інфармацыю пра духі ім дасылалі іх бацькі і прасілі нічога не нюхаць.
У міліцыі Newgrodno.by пацвердзілі, што такая рассылка — фэйк. Ніякай інфармацыі пра нешта падобнае няма, гродзенцам не варта верыць чуткам і панікаваць.
Першапачаткова інфармацыя пра духі-забойцы з’явілася ў Расіі. Пазней, крыху змененая, яна дайшла да Беларусі і з’явілася ў Гроднае. Звестак пра рэальныя выпадкі шкоды, атрыманай ад якога-небудзь парфюму, няма.
Чытайце таксама: Как мошенники обманывают гродненцев в сети и как не стать их жертвой