Маршруткі "Гродна - Мінск". Крыніца: АўтаГродна
Прыпынак міжгародніх маршрутак каля чыгуначнага вакзала перанясуць. З 2 сакавіка 2023 года маршруткі будуць адпраўляцца з паркоўкі насупраць польскага консульства, паведаміў AutoGrodno.by са спасылкай на гродзенскіх перавозчыкаў.
«Мы атрымалі дакумент ад „Аператара пасажырскіх перавозак“ аб тым, што забараняецца пасадка, высадка пасажыраў пры выкананні міжгародніх перавозак на прывакзальнай плошчы чыгуначнага вакзала ў Гродне», — сказалі перавозчыкі.
Паводле перавозчкаў, пытанне пераноса стаянкі падымалі раней. Верагодная мэта — разгрузіць прывакзальную плошчу.
Раней на гэтым месцы размяшчаліся кіёскі, у якіх прадавалі білеты на міжнародныя аўтобусы. Адтуль яны і адпраўляліся. Калі шапікі прыбралі, аўтобусы працягвалі адтуль ад’язджаць.
«Калі пачала развівацца сетка маршрутак „Гродна — Мінск“, то перавозчыкі абралі гэтае месца як зручную для пасажыраў кропку, бо побач знаходзяцца аўтобусныя прыпынкі і сам чыгуначны вакзал», — патлумачылі суразмоўцы Autogrodno.by.
«У часы пік, раніцай і ўвечары, калі назіраецца найбольш актыўная міграцыя пасажыраў, рух па паркоўцы станавіўся інтэнсіўным, а парковачных месцаў не заўсёды хапала. Гэта сказвалася не толькі на камфорце звычайных грамадзян, але і ўносіла цяжкасці ў рух маршрутнага гарадскога транспарта», — паведаміла гродзенская ДАІ.
Паводле ДАІ, добраўпарадкаваная стаянка з размешчанымі побач прыпынкамі гарадскога транспарта не прынясе нязручнасцей, а наадварот — зробіць пасадку і высадку пасажыраў больш культурнай і бяспечнай.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…