Фота: pixabay.com
Прадаваць кветкі да 8 сакавіка ў Гродне можна толькі ў акрэсленых месцах. Прадаўцу трэба заплаціць арэнду за месца для гандлю, паведаміла Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка.
З 6 па 9 сакавіка 2023 года жывыя кветкі можна прадаваць па 40 адрасах у горадзе. За продаж кветак у іншых месцах можна атрымаць штраф да пяці базавых велічынь для фізічнай асобы (185 рублёў), ад пяці да дзесяці базавых для індывідуальнага прадпрымальніка (185−370 рублёў), ад 10 да 12 базавых для юрыдычнай асобы (370−44 рублі). Гродзенская ЖКГ сумесна з іншымі органамі будзе праводзіць рэйды.
Для атрымання дазволу на гандаль трэба падпісаць дамову арэнды. Перад гэтым — запоўніць заяву для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб альбо фізічных асоб.
Заявы прымаюць з 20 лютага на вул. Кірава, 32 (уваход са двара). Час працы: панядзелак — пятніца з 08:00 да 17:00 (абед з 13:00 да 14:00).
Юрыдычнай асобе могуць прадаставіць неабмежаваную колькасць месцаў, але не больш за тры па адным адрасе. Індывідуальны прадпрымальнік можа атрымаць да чатырох месцаў, але не больш за 3 па адным адрасе. Фізічная асоба — толькі адно месца і толькі па адным адрасе.
Арэндная аплата за месца ў 3 кв.м — 1,2 базавых велічыні (20,28 рублёў). Аплату трэба здзейсніць па:
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…