Новы ураджай агуркоў з Гродна плануюць пачаць прадаваць у канцы лютага – пачатку сакавіка 2023 года. Абяцаюць, што іх цана будзе ад 6,5 да 7 рублёў. Зараз цана за кілаграм агуркоў у Беларусі ад 7,8 да 10,5 рублёў. Садавіна ў Беларусі даражэй чым у суседняй Польшчы ці Літве.  Hrodna.life параўнаў цэны на гародніну і садавіну ў Беларусі, Польшчы і Літве. 

У Беларусі цана за кілаграм агуркоў пачынаецца ад 7,86 рублёў. Напрыклад, кілаграм агуркоў гладкіх ў “Еўраопце” можна набыць за 9,59 рублёў. У “Перекрёстке” за  10,52 рублі. У Польшчы агуркі прадаюць прыкладна за тыя ж грошы. Самыя танныя ў Літве –  €1.99, альбо 5,9 беларускіх рублёў.

Гуркі таннейшыя ў Вільні, апельсіны ў Беластоку, а яблыкі ў Гродне. Параўналі кошты на “вітаміны” ў канцы зімы

Памідор-сліўка з Расіі ў мінскім гіпермаркеце Prostore прадаюць за 10.2 рублёў кг. Імпартныя памідоры чэры каштуюць ад 42,92 да 45,32 рублёў за кілаграм. У Польшчы памідоры сліўка можна набыць за 4,9 рублёў кг, а ў Літве цэны ад 2,9 да 8,8 рублёў кг. 

Гуркі таннейшыя ў Вільні, апельсіны ў Беластоку, а яблыкі ў Гродне. Параўналі кошты на “вітаміны” ў канцы зімы

Цана за кілаграм фасованай у сетку бульбы ў беларускіх крамах ад 1,7 да 2,5 рублёў. У Польшчы фасованую бульбу можна набыць за 2,1 рублёў. Танней каштуе не фасованая бульба – 0,97 да 1,2 рублёў ад беларускіх сялянска-фермерскіх гаспадарак. 

Гуркі таннейшыя ў Вільні, апельсіны ў Беластоку, а яблыкі ў Гродне. Параўналі кошты на “вітаміны” ў канцы зімы

Кілаграм груш “Канферэнцыя” у “Еўраопце” можна набыць за 5,3 рублі. Такая ж цана на садавіну у Літве. У Польшчы груша каштуе танней на два рублі. Там яе падаюць за 3,1 рублі.

Гуркі таннейшыя ў Вільні, апельсіны ў Беластоку, а яблыкі ў Гродне. Параўналі кошты на “вітаміны” ў канцы зімы

У “Еўраопце” цана за кілаграм яблыкаў залежыць ад іх сорта. Набыць іх можна  ад 2,1 да 4,7 рублёў. У Польшчы кілаграм яблык каштуе 2,5 рублі, а ў Літве 2,9.

Гуркі таннейшыя ў Вільні, апельсіны ў Беластоку, а яблыкі ў Гродне. Параўналі кошты на “вітаміны” ў канцы зімы
Яблыкі ў літоўскай краме. Фота: Hrodna.life
Гуркі таннейшыя ў Вільні, апельсіны ў Беластоку, а яблыкі ў Гродне. Параўналі кошты на “вітаміны” ў канцы зімы

У Беларусі набыць кілаграм апельсінаў можна ад 3,5 рублёў да 6 рублёў. У Польшчы фасованыя ў сетку апельсіны прадаюць за 2,5 рублі за кілаграм, у Літве – 2,9 рублёў.

Гуркі таннейшыя ў Вільні, апельсіны ў Беластоку, а яблыкі ў Гродне. Параўналі кошты на “вітаміны” ў канцы зімы