Будынак КДБ па Гродзенскай вобласці. Крыніца: photobuildings.com
Каля будынка Упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гродзенскай вобласці на вуліцы Тэльмана, 10 хочуць узвесці прыбудову. Інфармацыю пра гэта апублікаваў Гродзенскі гарвыканкам.
UPD. 16 лютага на сайце Гродзенскага гарвыканкама гэтую інфармацыю прыбралі.
Да будынка КДБ на вуліцы Тэльмана, 10 плануюць дабудаваць трохпавярховую прыбудову плошчай 12,7×6,8 м з падземным паверхам. Яна будзе ў адзінай стылістыцы з паўночна-заходнім крылом будынка 1990 года пабудовы, каля якога яе плануюць узвесці.
На першым паверсе хочуць размясціць памяшканні для правядзення следчых і іншых працэсуальных дзеянняў. На другім і трэцім — адміністрацыйныя памяшканні, па чатыры кабінета на паверсе. На падземным паверсе плануюць пракласці інжынерныя камунікацыі.
Другі варыянт пашырэння — узвесці двухпавярховую прыбудову на калонах без першага паверха. На другім і трэцім паверсе будзе па чатыры кабінеты, а ўваход — у тарцы будынка.
Трэці варыянт — увогуле адмовіцца ад пашырэння будынка. Але пакуль прыярытэтным лічыцца першы варыянт. Грамадскія абмеркаванні праекта адбудуцца з 27 лютага па 24 красавіка 2023 года.
Цэнтральную частку будынка пабудавалі ў 1898 годзе, паўночна-ўсходняе крыло дабудавалі ў 1964 годзе, а паўночна-заходняе — у 1990 годзе. Будынак на вуліцы Тэльмана, 10 уключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…