Навіны

Пры ўездзе ў Беларусь давядзецца прайсці платную дэзінфекцыю. На гэтым заробіць праўладны бізнэс

Станцыю дэзінфекцыі аўтамабіляў перад пунктам пропуску «Беняконі» на літоўскай мяжы плануюць пачаць будаваць 15 лютага і завяршыць работы да 30 траўня 2023 года. Гэта будзе першая такая станцыя ў Беларусі, хаця пастанова аб абавязковай дэзінфекцыі аўтамабіляў на мяжы ўступіла ў сілу з траўня 2022 года. Дэзінфікаваць аўто будуць платна, а ў выпадку адмовы — не ўпусцяць у Беларусь.

Пра будаўніча-мантажныя працы перад пунктам пропуску «Беняконі» (сумежны — «Шальчынінкай») і змяненні схемы арганізацыі руху па асобных палосах на дарозе M11/E85 паведаміў Лідскі памежны атрад. Кіроўцам параілі прытрымлівацца патрабаванняў часовых дарожных знакаў.

Указ N154 ад 26 красавіка"Аб абавязковай дэзінфекцыі транспартных сродкаў" апублікавалі вясной 2022 года. Ён набыў моц з 1 траўня 2022 года. З таго часу і дагэтуль дэзінфекцыя на мяжы не прымянялася, звярнуў увагу партал «Аўтабізнес».

Дэзінфекцыя за маркі

Згодна з указам, увесь транспарт, які ўязджае ў Беларусь праз усе пункты пропуску, падлягае абавязковай дэзінфекцыі на платнай аснове. Аплаціць можна будзе, купіўшы кантрольную марку ў «Белдзяржстраху» і ААТ «АСБ Беларусбанк» у пунктах пропуску праз мяжу.

Калі ў кіроўцы або ўладальніка машыны не будзе такой кантрольнай маркі і ён адмовіцца яе купляць, транспартны сродак не зможа ўехаць у Беларусь.

Парадак арганізацыі і ажыццяўлення абавязковай дэзінфекцыі транспартнага сродку, а таксама лабараторнага кантролю яе якасці вызначаецца Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання. Кантраляваць наяўнасць у кіроўцаў або ўладальнікаў аўто кантрольных марак у пунктах пропуску будуць супрацоўнікі памежнай службы, а ў кіроўцаў або ўладальнікаў транспартных сродкаў, памежны кантроль якіх здзяйсняюць мытныя органы, — мытнікі.

Што за кампанія будзе праводзіць дэзінфекцыю

Эксперымент па абавязковай дэзінфекцыі транспартных сродкаў праводзілі з 1 ліпеня 2021 года ў пункце пропуску «Новая Гута» на мяжы з Украінай. Платную паслугу аказвала ТАА «БелГлобалГарант». Рашэнне аб распаўсюджванні вопыту дэзінфекцыі транспарту на знешніх межах павінны былі прыняць па выніках гэтага эксперыменту.

Згодна з указам, аказваць паслугі па дэзінфекцыі на ўсіх пунктах пропуску таксама павінна будзе ТАА «БелГлобалГарант». Кампанія існуе з канца 2013 года. Асноўная сфера дзейнасці - аптовы гандаль прадуктамі харчавання. Таксама займаецца будаўніцтвам — напрыклад, шматфункцыйнага комплексу насупраць Палаца незалежнасці ў Мінску. З 2015 года адна з нешматлікіх мае ліцэнзію на імпарт алкаголю — віскі, віна, каньяку, вермута.

На парытэтнай аснове кампанія належыць Сяргею Цяцерыну і Раману Бугайцу. Сяргей Цяцерын — былы старшыня Беларускай федэрацыі тэніса (да жніўня 2021 года), член хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі. Набліжаны да яго з канца 1990-х гадоў. Раман Бугаец — дырэктар кампаніі, сябар праўлення і спонсар Беларускай федэрацыі тэніса. Яго называлі спонсарам будаўніцтва новага вялікага тэніснага комплексу ў Гродне на Горкага, які адкрыўся амаль год таму.

Ва ўказе сказана, што ТАА «БелГлобалГарант» забяспечыць будаўніцтва і ўвядзенне ў эксплуатацыю станцый дэзінфекцыі за кошт уласных сродкаў.

На мяжы і так праблемы

Адзін з двух пунктаў пропуску для легкавых машын і пасажырскага транспарту на мяжы з Польшчай — «Бераставіцу» — закрылі 10 лютага. Для звычайных людзей застаўся толькі пераход «Брэст» — «Цярэспаль».

Чытайце таксама: «Как попасть в Беларусь?» Что происходит на вокзале в Белостоке, откуда ушли последние маршрутки через «Бобровники»

Нагрузка на іншыя кропкі перасячэння мяжы ўзрасла. Частка транспарту паехала ў Польшчу праз літоўскія пункты пропуску. Шлях у Беласток з Гродна праз Прывалку — амаль удвая карацейшы, чым праз Брэст. Цэны на маршруткі Гродна-Беласток выраслі на 33−38%. За 11 і 12 лютага чарга з легкавых аўтамабіляў, якія едуць у Еўразвяз, павялічылася на 16%, грузавых на 20%. Час чакання ў «Прывалцы» («Райгардас») даходзіла да 32 гадзін. Некаторыя аўто разварочваліся і з’язджалі на «Беняконі» або іншыя пункты пропуску.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024