Супрацоўнікі санстанцыі вынялі 470 кг прадуктаў з 43 аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання. Гэта адбылося ў выніку маніторынга, сказала загадчыца аддзялення гігіены харчавання Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Хартановіч тэлеканалу «Гродна Плюс».
Агулам з пачатку года праверылі 43 аб’екты гандлю і грамадскага харчавання. У кожным з іх выявілі парушэнні. Самае тыповае — рэалізацыя і захоўванне пратэрмінаванай прадукцыі. Такое парушэнне выявілі ў 55,5% правераных аб’ектаў грамадскага харчавання і 60% гандлёвых аб’ектаў.
Таксама былі праблемы з парушэннем тэмпературнага рэжыму, чысцінёй памяшканняў і абсталявання. У вытворчасці кулінарнай прадукцыі спецыялісты знайшлі э парушэннеэі паточнасці тэхналагічнага працэса.
Пасля выняцця харчовай прадукцыі гаспадарам кропак продажу накіравалі рэкамендацыі па выпраўленні парушэнняў. За паўторнае парушэнне вінаватых могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.
Дзве юрыдычныя асобы за падобныя парушэнні ўжо прыцягнулі да адказнасці. Яшчэ адзін факт несаблюдзення нормаў знаходзіцца на разглядзе.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…