Двухпакаёвую кватэру ў цагляным доме 1970 года пабудовы можна купіць па пр-ту Касманаўтаў, 27. Прадаўцы заяўляюць, што яна з «дарагім дызайнерскім рамонтам». З моманту рамонту ў кватэры ніхто не жыў.

Кватэра размешчана на трэцім паверсе пяціпавярховага дома. З мэблі - убудаваная кухня, спальны гарнітур, два камандора, стол, імпартная сантэхніка. На сценах — шпалеры і мастацкая дэкаратыўная тынкоўка (ляпное пано). Плошча кватэры — 46.6 м2.

Дом знаходзіцца зусім побач з аўтавакзалам. Прадаўцы адзначаюць, што да цэнтра горада — адзін прыпынак, побач крамы, рынак «Цэнтральны», а ў раёне добрыя транспартныя зносіны. Кошт кватэры — $ 55 000.