Навіны

Міліцыя абвясціла конкурс для журналістаў. Вось якія матэрыялы мог бы адправіць Hrodna.life

Міністэрства ўнутраных спраў абвясціла аб правядзенні штогадовага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ і інтэрнэце працы міліцыі. Рэдакцыя Hrodna.life абрала свае публікацыі, якія лепш за ўсё адлюстроўваюць іх дзейнасць.

У конкурсе — 11 намінацый. Як інтэрнэт-рэсурс, рэдакцыя можа паўдзельнічаць у намінацыі «На страже online». Да ўдзелу прымаюцца тэксты, апублікаваныя на працягу мінулага года. Тэматыка не абмежаваная.

Адна з мэтаў конкурсу — аб’ектыўна інфармаваць аб працы органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў.

Якія тэксты мы адправілі б на конкурс?

Распранаюць да трусоў і здымаюць выбачэнні. Як жыхароў Гродзенскай вобласці затрымліваюць за татуіроўкі

Сілавікі любяць хваліцца затрыманымі «небяспечнымі злачынцамі» з татуіроўкамі. Як правіла, з імі здымаюць «пакаянныя» відэа. Пры здымках іх распранаюць да трусоў. Затрыманыя просяць прабачэння ў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і абяцаюць звесці татуіроўкі.

«Маша, ну мы ж з табой усё разумеем». Як студэнткі ГрДУ выйшлі на антываенны пікет і ўцяклі ад крымінальнай справы

Таксама сілавікі эфектыўна абараняюць краіну ад студэнтак-першакурсніц.

«З намі размаўляў адзін з АМАПу. Я пачала адказваць на яго пытанні на [беларускай] мове, на што ён пачаў перакрыўляць мяне і наязджаць з пытаннямі, чаму я не магу нармальна размаўляць. Да Машы прычапіўся за надпіс на яе масцы „Быць чалавекам“. На працягу ўсёй паездкі чытаў мараль пра тое, што мы сапсавалі сабе будучыню, а таксама сабе і сваім бацькам паламалі жыццё»

У Гродне затрымалі кухара піцэрыі, які ў 2020 годзе стварыў два пратэстных дваровых чата

Важная функцыя гродзенскай міліцыі - асабліва жорстка затрымліваць мірных людзей, якія не супраціўляюцца.

На відэа бачна, што пры набліжэнні міліцыі хлопец адразу падымае рукі, але яго ўсё роўна схапілі за шыю і паклалі на зямлю.

Аб выніках конкурсу раскажуць на сайце АУС.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024