Навіны

У Гродне нібыта вярнулі пасаду галоўнага архітэктара. Насамрэч не

Функцыі галоўнага архітэктара «ўвойдуць у абавязкі» Ганны Сях. Яна стала намесніцай начальніка ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, паведаміў «Гродна Плюс».

Спачатку ў паведамленні канала пра прызначэнне было напісана, што ў Гродне з’явіўся галоўны архітэктар, пасля назву пасады ўзялі ў двукоссі, заўважыў канал Urban Hrodna.

Начальнікам упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама ў сярэдзіне студзеня 2023 года прызначылі Дзяніса Конана. Да таго ён кіраваў аддзелам добраўпарадкавання ў Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадарцы. На сайце гарвыканкама яго прозвішча на гэтай пасадзе дасюль няма.

Пасада галоўнага архітэктара ў Гродне знікла ў 2020 г. Да таго ім была Вольга Барэйка. У 2020 годзе замест аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва стварылі аб’яднанае ўпраўленне будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва.

У размовах з Hrodna.life гродзенскія архітэктары тады крытычна ацэньвалі гэтую ініцыятыву гарвыканкама. Яны тлумачылі, што проста будаўніцтва і горадабудаўніцтва — розныя сферы дзейнасці, а ў будаўнікоў і архітэктараў, па сутнасці, розныя «мовы» працы. Галоўны архітэктар горада выконваў ролю замоўцы будоўлі ад імя грамадзян. Ён пісаў у агульных рысах, што павінна быць, якога аб’ёму, на падставе якіх дакументаў. Другім замоўцам быў той, хто хоча нешта пабудаваць і мае свае інтарэсы.

Задача галоўнага архітэктара — аб’яднаць творцаў-архітэктараў, інвестараў, будаўнікоў, тлумачыла раней Барэйка. «Вызначыць, дзе эканоміка можа лідзіраваць, а дзе на першым месцы — эстэтыка. Можна сказаць, што галоўны архітэктар — як дырыжор у аркестры».

Сярод абласных цэнтраў асобны галоўны архітэктар горада адсутнічае толькі ў Гродне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025