Руслан Кулевіч. Крыніца: старонка журналіста ў Instagram
Старонкі гродзенска-беластоцкага журналіста Руслана Кулевіча ў сацыяльных сетках прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Рашэнне прыняў 23 студзеня 2023 года суд Ленінскага раёна ў Гродне. Абноўлены спіс апублікавала Міністэрства інфармацыі.
Таксама ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі старонкі выдання MOST, заснавальнікам і галоўным рэдактарам якога з’яўляецца Руслан Кулевіч:
Яшчэ спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўніся суполкай, у якой Руслан Кулевіч з’яўляецца адміністратарам:
«Амаль 10 год я працаваў над сваёй аўдыторыяй і зрабіў сабе імя на вуліцах Гродна. Так, гэта я той хлопец, які ганяў па горадзе на ровары і шукаў самыя крутыя навіны. Той хлопец якога называлі „Голас вуліц“ і „Самы хуткі журналіст Гродна“. У 2020 годзе я змушаны быў з’ехаць з роднага горада, краіны. Так зрабілі многія журналісты ў мэтах бяспекі. Цяпер я знаходжуся ўсяго ў 80 км ад Гродна і будую MOST дадому», — напісаў Руслан Кулевіч на сваёй старонцы ў Instagram. «Што зменіцца? Нічога! Наша каманда і далей працягне расказваць праўду. Журналіст — не злачынца».
Па іфармацыі Hrodna.life, Руслана Кулевіча запрашалі ў суд Ленінскага раёна Гродна на разгляд справы як зацікаўленую асобу. Але ў выніку разгледзелі яе без яго ўдзелу.
У траўні 2022 года прадукцыю сайта MOST Media суд Ленінскага раёна горада Гродна прызнаў экстрэмісцкай.
MOST — каманда беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца ў польскім Беластоку. Яны распавядаюць пра падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі і Польшчы. Сярод асноўных тэм — навіны Гродна і Беластока, гісторыя, культура і турызм у памежных раёнах. Заснавальнік MOST Media — гродзенскі журналіст Руслан Кулевіч.
Чытайце таксама: «Мая новая місія — запісваць гісторыі беларусаў, якія з’ехалі». Руслан Кулевіч запускае свой відэапраект
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…