Навіны

90% прадукцыі Дзятлаўскага філіяла «Малочнага міру» ідзе ў Расію. Перакласці этыкетку для беларусаў - складана

Такая спецыялізацыя прадпрыемства вядомая з адказу за подпісам дырэктара прадпрыемства на зварот юрыста Ігара Случака, які той апублікаваў у сваім Facebook. Скіраванасць вырабніка на Расію замінае размясціць беларускую мову на этыкетках нават той прадукцыі, што трапляе да беларусаў.

«90% выпрацоўваемай прадукцыі ідзе на экспарт у Расійскую Федэрацыю, таму нанясенні інфармацыі на беларускай мове нашаму прадпрыемству не мэтазгодна», — патлумачылі ў лісце за подпісам дырэктара філіяла Андрэя Жыдко.

У склад «Малочнага міру» Дзятлаўскі сыраробны завод уключылі ў 2019 г. На 1 студзеня 2023 г. паводле інфармацыі з афіцыйнага сайту, на ўнутраны спажывецкі рынак філіял прапаноўваў 85 найменняў прадукцыі. Гэта 70 відаў вагавых сыроў, 10 — фасаваных, тварог, масла, альбумін. Беларусам філіял прапануе пармезан, чэдэр, цільзітэр, сулугуні, рыкота, сыры са смакам грэцкага арэху, ванілі, з прыправамі і пажытнікам, плаўленыя сыры. На экспарт філіял вырабляе 23 пазіцыі.

У філіяла «могуць узнікнуць складанасці пры перакладзе», бо «ўсе тэхнічныя ўмовы і тэхналагічная дакументацыя на рускай мове», уладкладніў дырэктар у адказе. Як бы філіял паступаў, калі б прадукцыю пачалі купляць іншыя краіны, з адказу не зразумела.

Навошта беларуская мова на тварагу

Сутнасць звароту Ігара Случака, мяркуючы па апублікаваным адказе, была ў тым, каб Дзятлаўскі філіял размяшчаў на сваіх этыкетках інфармацыю аб прадукцыі на дзвюх дзяржаўных мовах — беларускай і рускай, а не толькі на рускай. Такі падыход неабходны, каб пазбегнуць моўнай дыскрымінацыі людзей, для якіх беларуская мова з’яўляецца роднай, і выканаць Закон аб мовах, тлумачыў раней Ігар Случак.

У Дзятлаўскім філіяле ж лічаць, што размяшчэнне беларускай мовы на этыкетцы «нерацыянальнае». Маўляў, на этыкетках і спажывецкай упакоўцы змяшчаны вялікі аб’ём інфармацыі паводле патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюзу. Таму філіялу прыйшлося б павялічваць этыкетку, што «немагчыма пры дробнай фасоўцы» або змяншаць шрыфт, што можа парушыць рэгламенты.

Фота адказу на зварот Ігара Случака, крыніца: Facebook

Ці парушаецца Канстытуцыя?

«Дзятлаўскі філіял ААТ „Малочны Мір“ не парушае Артыкул 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, згодна з якой у РБ дзве дзяржаўныя мовы — руская і беларуская», — лічыць дырэктар філіяла.

Але роўны статус моваў, замацаваны ў Канстытуцыі, значыць і тое, што грамадзяне Беларусі мусяць мець магчымасць прачытаць склад прадуктаў і іншую абавязковую інфармацыю на той мове з дзвюх дзяржаўных, на якой бы хацелі.

Калі вы хочаце бачыць вакол сябе больш беларускай мовы, у тым ліку на прадуктах штодзённага спажывання, варта звяртацца да іх вырабнікоў. Каб на зварот былі абавязаны адказаць па сутнасці, ён мусіць быць менавіта пісьмовым, а не вусным. Узоры такіх зваротаў можна знасці, напрыклад, у Telegram-боце t.me/sluchakbot.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025