Будынак па Урыцкага, 19 прадалі. Яго збіраюцца перарабіць пад сучасны жылы дом. На першым паверсе размесцяцца офісы або невялікая крама.
Зараз з будынка выкідваюць смецце, назапашанае за час, пакуль будынак стаяў пустым. Адначасова распрацоўваюць праектную дакументацыю для рэканструкцыі, піша “Вечерний Гродно”.
Уласнік абяцае захаваць гістарычны выгляд будынка. У планах – замяніць вокны на фасадзе (сам фасад “чапаць не будуць”) і абнавіць тынкоўку. Апорныя сцены таксама збіраюцца захаваць, як ёсць.
Будынак трохпавярховы, яго плошча – 601,3 кв. м.
У 2022 годзе дом выкупіла прыватная фірма за больш чым 710 тыс. рублёў. Да гэтага ён належаў трэсту “Гроднагарбуд” і пуставаў.
Будынак прадавалася з 2019 года. Тады яго намагаліся прадаць амаль за 486 785 рублёў, у ліпені 2021 — рызыкнулі выставиць пачатковую цану 787 908 рублёў. Год таму на электронным кірмашы за дом ставілі пачатковы кошт 432 894 рублёў. Нерухомасць прадавалі за пазыкі прадпрыемства.
Суседні будынак па Урыцкага – бескантактавы гатэль VS Design Hotel.
Дом на Урыцкага, 19 быў пабудаваны ў 1890 годзе ў стылі эклектыкі. Мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Чытайце таксама:





