Новости

У Старым замку адкрываюцца новыя залы: фота

У музеі Старога замка 20 студзеня адкрываюцца тры новыя залы з інтэр'ерамі XVI стагоддзя, якія рыхтавалі больш за год. У сакавіку адкрыецца чацвёртая — «алебастровая зала». Яна стане апошняй у першай чарзе рэканструкцыі замка. Адначасова падаражэюць і квіткі ў замак.

Для наведвальнікаў адкрываюць залы «капліца», «каралеўская лазня» і «пакоі чыноўніка». Тут адноўлены інтэр'еры XVI стагоддзя. Акцэнт у новых залах зроблены менавіта на інтэр'ерах: іх рыхтавалі максімальна блізкімі да тых, што былі тут у XVI стагоддзі. У каралеўскай капліцы захавалі арыгінальную фрэску XVI стагоддзя, якую знайшлі там выпадкова пад слоем штукатуркі XX стагоддзя.

Чацвёртая з залаў, якія рыхтавалі больш за год, — «алебастравая зала» — стане даступнай у сакавіку, удакладняе канал Гродзенскага аблвыканкама. Яго адкрыццё стане завяршальным этапам першай чаргі рэканструкцыі, расказаў дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка.

Над адкрытымі зараз заламі працавалі больш за год. Стары замак адкрылі для наведвальнікаў 6 лістапада 2021 года. Апошнія чатыры залы яшчэ не былі гатовыя. Тады іх абяцалі адкрыць у канцы 2021 года.

Расце колькасць наведвальнікаў - і кошты

З 21 студзеня зменяцца і цэны на ўваходныя квіткі ў замак. Для звычайных наведвальнікаў уваход падаражэе з 6 да 9 рублёў. Для школьнікаў ён будзе каштаваць 5 рублёў (зараз 4), для студэнтаў і пенсіянераў - 6 рублёў (было 5).

Сямейнае наведванне музея будзе каштаваць 4 рублі для школьнікаў з 7 гадоў, 8 рублёў для дарослых, дзецям да 7 гадоў - бясплатна.

Колькасць наведвальнікаў замка ў мінулым годзе прыкметна вырасла. За два месяцы 2021 года замак наведала 12 245 чалавек. За гэты ж перыяд 2022 года колькасць наведвальнікаў узрасла больш чым у 10 разоў - да 140 тысяч. Адкрыццё новых залаў дасць магчымасць яшчэ больш павысіць турыстычны патэнцыял Гродна і ўсёй Беларусі ў цэлым, упэўненыя ў аблвыканкаме.

Колькі ўжо выдаткавалі на замок

Аднаўленне замка вядзецца ў рамках дзяржаўнай і абласной інвестыцыйных праграм. На яго накіравана ўжо больш за 34 млн рублёў, удакладнілі ў прэс-службе аблвыканкама.

З гэтых грошай у 2022 годзе 2 млн вылучыла дзяржава. У 2021 годзе на рэканструкцыю Старога замка ў Гродне вылучалі больш за 5 млн рублёў: 3 млн — з рэспубліканскага бюджэту і каля 2,5 млн рублёў — з абласнога. На восень 2020 года ў аднаўленне Старога замка ўжо было ўкладзена каля 12 млн рублёў.

Першая чарга рэканструкцыі з усімі працамі ў поўным аб’ёме каштуе 28 млн рублёў, казала раней кіраўнічка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. Працы пачаліся ў 2017 годзе.

На рэалізацыю другой чаргі спатрэбіцца не менш за 80 млн рублёў, распавёў дырэктар музея. Гэта будзе самы складаны этап працаў, лічыць ён. У яго ўваходзіць сам каралеўскі палац — будынак, у якім да рэканструкцыі размяшчаўся музей — і флігель з боку Гараднічанкі. Цяпер там вядуцца праектныя працы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024

Цяпер дабрацца з Гродна ў Віцебск можна без перасадак — гэта адзін з самых доўгіх маршрутаў у краіне

Маршрут праз усю Беларусь запусціла гродзенская фірма "Пазітыў-тур". Шлях з Гродна ў Віцебск складзе амаль…

20 снежня 2024