Калі лічаць павышаны падатак для недабудаў і як не плаціць за дом пад знос. Запрацавалі змены па падатках на нерухомасць і зямлю

У 2023 годзе ў Беларусі змянілі некаторыя правілы налічэння і выплаты падаткаў на нерухомасць і зямельнага збору. Удакладнілі, з якой менавіта даты падатак на зямлю з недабудаваным домам будуць лічыць з павышаным каэфіцыентам, колькі каштуюць незарэгістраваныя дамы, калі плаціць за самавольна занятыя ўчасткі і як не плаціць за дом пад знос. Змены замацаваныя ў абноўленым Падатковым кодэксе.

Як лічаць падвышаны каэфіцыент для недабудаваных дамоў

Падвышаны каэфіцыент 3 пры налічэнні зямельнага падатку на ўчасткі, дзе не завершана будаўніцтва жылога дома або дачы, зараз будуць лічыць па заканчэнні трох гадоў з моманту прадастаўлення такіх участкаў. Гэтай датай для падатковай лічыцца:

  • дата прыняцця рашэння аб прадастаўленні зямельнага ўчастка;
  • дата дзяржаўнай рэгістрацыі пераходу правоў на зямельны ўчастак (калі прыняцце рашэння аб прадастаўленні не патрабуецца);
  • дата прыняцця рашэння аб змене мэтавага прызначэння ўчастка на будаўніцтва і (або) абслугоўванне аднакватэрнага, блакіраванага жылога дома, дачнага будаўніцтва.

Нежылыя дамы

Так, з 2023 года не трэба плаціць падатак за дамы і кватэры, прызнаныя не адпаведнымі санітарным і тэхнічным патрабаванням і непрыдатнымі для пражывання.

Каб такія памяшканні не прызнавалі аб’ектамі падаткаабкладання, павінна быць спыненая іх эксплуатацыя, а мясцовы выканаўчы і распарадчы орган павінен прыняць рашэнне аб зносе, патлумачылі ў Міністэрстве падаткаў і збораў.

Супольная нерухомасць

Муж і жонка маюць роўныя правы на сумесную ўласнасць, таму дзяржаўная рэгістрацыя ўзнікнення права на сумесную нерухомасць можа здзяйсняцца датычна да кожнага з сужэнцаў без вылучэння доляй.

Каб кожны з іх не плаціў падатак за адну і тую ж нерухомасць у сумеснай уласнасці, з 1 студзеня ён будзе налічвацца толькі аднаму з сужэнцаў. Каму — яны павінны вырашыць самі, і самастойна перадаць гэтую інфармацыю ў падатковую. Калі гэтага не зрабіць, падатак будзе налічваецца мужу і жонцы ў роўных частках. Такое ж правіла тычыцца зямельных участкаў, якія належаць фізічным асобам на праве сумеснай уласнасці.

Незарэгістраваныя ў БТІ дамы

З 2022 года падатак на нерухомасць вылічваецца так: перамнажаецца плошча і разліковы кошт аднаго квадратнага метра для тыпавых будынкаў і збудаванняў. Пры гэтым для нерухомасці, правы на якую не зарэгістраваныя ў тэрытарыяльных органах па дзяржаўнай рэгістрацыі (БТІ), дадзеных аб плошчы няма.

Падатак на такую нерухомасць для фізічных асоб цяпер разлічваюць па фіксаваных стаўках. Яны залежаць ад віду аб’екта і яго размяшчэння. Так для Гродна гэта 35 руб. для памяшканняў у шматкватэрным або блакіраваным жылым доме, 25 руб. для гаража, машынамесца, садовага доміка або дачы, 60 руб. для аднакватэрнага блакіраванага жылога дома або кватэра ў блакіраваным доме і 250 для «іншых будынкаў, збудаванняў, памяшканняў».

Такі парадак будзе прымяняцца пры налічэнні ў 2023 годзе падатку на нерухомасць за 2022 год, а таксама ў выпадку налічэння ў 2023 годзе падатку за папярэднія 3 гады.

Самабуды

Фізічныя асобы павінны таксама плаціць зямельны падатак за ўчасткі, прадастаўленыя ў часовае карыстанне і вернутыя несвоечасова або самавольна занятыя.

З 1 студзеня для такіх участкаў вызначылі адзіныя тэрміны ўручэння паведамленняў ад падатковай і выплаты фізічнымі асобамі зямельнага падатку за каляндарны год. Гэта трэба зрабіць не пазней за 1 верасня года, наступнага за мінулым годам, і 15 лістапада года, наступнага за мінулым, адпаведна.

Адкуль будуць браць звесткі

Звесткі для налічэння зямельнага падатку фізічным асобам падатковая будзе браць толькі з дзвюх крыніц:

  • Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і ўгодаў з ёй (АДРНМ);
  • для незарэгістраваных у АДРНМ — звесткі аб фактычным выкарыстанні участкаў, якія будуць прадастаўляцца раз на год, пачынаючы з 1 студзеня 2024 года структурнымі падраздзяленнямі землеўпарадкавання мясцовых выканаўчых камітэтаў.

Структурныя падраздзяленні землеўпарадкавання будуць перадаваць інфармацыю аб усіх выяўленых выпадках выкарыстання незарэгістраваных зямельных участкаў, у тым ліку тых, для якіх:

  • адсутнічаюць рашэнні ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў аб іх прадастаўленні;
  • не патрэбна дзяржаўная рэгістрацыя правоў фізічных асоб на іх (у тым ліку часовае выкарыстанне участкаў да аднаго года).

Такі парадак будуць прымяняць пачынаючы з 2024 года ў дачыненні да падатку, які налічваецца за 2023 і наступныя гады.

З 2023 года падаткі паднялі

У 2023 годзе на 19% выраслі стаўкі зямельнага падатку для звычайных грамадзян і ўладальнікаў бізнесу. Яны залежаць ад віду функцыянальнага выкарыстання участкаў. Стаўкі зямельнага падатку для жылой шматкватэрнай зоны выраслі з 12 руб. 32 кап. да 14 руб. 71 кап. Для бізнесу зямельны падатак вырас для ўладальнікаў рынкаў, аўтарынкаў, ігральных устаноў, гандлёвых цэнтраў - з 184 руб. 52 кап. за га да 220 руб. 32 кап.

На 11% вырас падатак на першую кватэру, які з’явіўся ў 2022 годзе. Ён разлічваецца памнажэннем агульнай плошчы кватэры на разліковы кошт за квадратны метр у канкрэтным населеным пункце і памнажэннем атрыманага ліку на падатковую стаўку 0,1%. Для Гродна кошт аднаго квадратнага метра — 750 руб., стаўка падатку выходзіць 0,75 за квадратны метр.

Чытайце таксама: С новым налогом! Вот как и кто из белорусов будет его платить


Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024