У 2022 годзе падчас рамонту цеплавых сетак замянілі 23 км трубаў. Гэта 4% ад працягласці усёй сістэмы трубаправодаў. Старыя трубы замяняцюь на перадізаляваныя. Пра гэта паведаміла “БелТА” са спасылкай на Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Гроднаэнэрга”.

Рэканструкцыя цеплавых сетак у 2022 годзе была запланавана праграмай капітальнага будаўніцтва і рэканструкцыі. Праграма прадугледжвае замены старых трубаў на перадізаляваныя ПІ-трубы, якія маюць цеплаізаляцыйную абарону з пенаполіўрытана.
Рамонт – прычына адключэння гарачай вады
У 2022 годзе цеплавыя сеткі рамантавалі з 18 траўня па 5 жніўня. У гэты перыяд у гродзенскіх раёнах адключаюць гарачую ваду.
“Гэта заўсёды важны і тактычна адказны час, у які закладваецца надзейнасць і бесперабойнасць працы ўсёй цепласеткавай інфраструктуры на будучы ацяпляльны сезон”, – сказалі ў “Гроднаэнэрга”. Энергетыкі адзначылі, што летась гарачую ваду далі на 3 – 5 дзён раней запланаваных тэрмінаў, а рэмонты цягам ацяплядльнага сезону праводзяць без адключэння цеплазабеспячэння.
Штогод – каля 4%
Агульная працягласць цеплавых сетак у Гродне – 865 км. На балансе “Гродзенскіх цеплавых сетак” – 562 км у аднатрубным вылічэнні. Сярод іх больш за 360 км ПІ-трубы. У зоне цеплазабеспячэння Гродзенскай ТЭЦ-2 і Паўночнай міні-ТЭЦ 17 магістраляў і 9 насосных станцый.
Падчас рамонту цеплавых сетак у 2021 годзе спецыялісты замянілі больш за 24 км трубаправодаў. У 2020 годзе – каля 20 км.


