У мікрараёне Зарыца-5 на вул. Жырмунская збудуюць новы квартал дамоў-кватэр. Ён з’явіцца паміж Зарыцай і гаражным масівам у Грандзічах, заўважыў канал Urban Hrodna.
Квартал утвораць сем аднапавярховых тыпавых дамоў. Гэта будуць не таўн-хаўсы, а дамы з разліку адзін дом – адна кватэра.

Плошча аднаго надзела складзе 6-7 сотак. Плошча кожнага дома будзе 98 кв. м. Да кожнага дома дапасуецца тэраса ў 30 кв. м.
Сістэму ацяплення і гарачага водаснабжэння могуць збудаваць аднаго з двух тыпаў на выбар пакупніка – на базе цеплавой помпы паветра-вада, або традыцыйную на газе. Каналізацыя будзе ўладкаваная як сучасны сэптык [аўтаномная сістэма, простае ачышчальнае збудаванне, у якое праходзяць каналізацыйныя сцёкі і пакрокава ачышчаюцца – Hrodna.life].
Дамы будуць з панарамнымі вокнамі ў падлогу. Іх збудуюць у адзіным стылі, але кожны дызайн сплануюць індывідуальна.
Будоўлю плануюць пачаць у сакавіку 2023 года і завяршыць цягам паўгода.
Кошт 1 кв. м. – $950 па курсе (зараз гэта 2600 руб.). Таким чынам дом абыдзецца ў $121,6 тыс.
“Большасць жыхароў Беларусі, якія хочуць жыць у прыватным доме, за сваё жыццё пабудуюць толькі адзін дом”, – цытуе канал забудоўшчыка, які такім чынам пераконвае зрабіць выбар на карысць новага квартала.
Чытайце таксама:










