Тавары з дзяржсімволікай будуць выкладваць па-асабліваму, а забароненых для рынкаў тавараў стане больш

Савет Міністраў скарэктаваў правілы гандлю на рынках і іншыя пытанні рэалізацыі тавараў. Змены датычацца правілаў выкладкі алкаголю і тавараў з дзяржсімволікай і працы рынкаў.

Змены замацаваны пастановай ад 30 снежня 2022 г. № 964 «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях продажу тавараў». Сам дакумент на прававым партале яшчэ не размясцілі, але вытрымкі з яго апублікавалі.

Мяняецца пералік тавараў, забароненых да продажу на тэрыторыі рынку (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2014 г. № 686 «Аб функцыянаванні рынкаў»).

Выправілі правілы камісійнага гандлю нехарчовымі таварамі (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2007 г. № 744). Змены закрануць камісійны гандаль транспартнымі сродкамі.

Новы дакумент змяняе і правілы продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2014 г. № 703).

Зараз тавары, якія змяшчаюць выяву дзяржаўных сімвалаў Беларусі, трэба будзе выкладваць асаблівым спосабам. Яны павінны будуць візуальна аддзялілася ад іншых. Пры іх павінны прысутнічаць надпіс «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь».

Алкагольныя напоі забаранілі выкладваць у месцы правядзення разлікаў з пакупнікамі і на (у) стэлажах, непасрэдна да яго прылеглых. Правіла не распаўсюджваецца на спецыялізаваныя і фірмовыя крамы па продажы алкагольных напояў, крамы Duty free, крамы і павільёны з гандлёвай плошчай 400 і менш квадратных метраў або размешчаныя ў сельскай мясцовасці. Яно не тычыцца аўталавак і аб’ектаў грамадскага харчавання.

Дакумент уступіць у сілу з 22 студзеня 2023 года.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025