Што рабіць, калі касы не працуюць. Падатковая дала 10 дзён на рашэнне праблемы

Праблемы ў працы касавых апаратаў ад «Тусон» па ўсёй Беларусі выкліканыя збоем у праграмным забеспячэнні самога касавага абсталявання. Яны не звязаныя з працай сродкаў кантролю падатковых органаў, падкрэслілі ў падатковай.

Пры выяўлення праблем, звязаных з працай касавых апаратаў, іх уладальнікам прапануюць неадкладна звяртацца ў ТАА «Тусон» або цэнтры тэхнічнага абслугоўвання, з якім заключана дамова на абслугоўванне і рамонт. Трэба будзе апісаць праблему і падаць заяўку на яе ліквідацыю, зафіксаваўшы нумар заяўкі і дату, калі яе адправілі.

Калі праблему не вырашаць да 13 студзеня, трэба будзе патэлефанаваць у кантакт-цэнтр Міністэрства падаткаў і збораў па тэлефоне 2 297 979 або 189.

Збоі ў працы ў працы касавага абсталявання адразу ў некалькіх гандлёвых сетках па ўсёй краіне пачаліся 2 студзеня і яшчэ не ліквідаваныя цалкам. Касавыя апараты не працавалі ў крамах «Еўраопт», «ОМА», «Востраў чысціні і смаку», «Мацярык», падобныя праблемы былі з крамамі «Спортмайстар», на некаторых запраўках сеткі «Газпрамнафта» і «Беларуснафта».

Кампанія «Тусон», якая абслугоўвае праграмнае забеспячэнне, не дае прагнозаў па тэрмінах вырашэння праблемы. Улады паабяцалі, што абсталяванне павінны паправіць на працягу 3 студзеня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025