Праблемы ў працы касавых апаратаў ад «Тусон» па ўсёй Беларусі выкліканыя збоем у праграмным забеспячэнні самога касавага абсталявання. Яны не звязаныя з працай сродкаў кантролю падатковых органаў, падкрэслілі ў падатковай.
Пры выяўлення праблем, звязаных з працай касавых апаратаў, іх уладальнікам прапануюць неадкладна звяртацца ў ТАА «Тусон» або цэнтры тэхнічнага абслугоўвання, з якім заключана дамова на абслугоўванне і рамонт. Трэба будзе апісаць праблему і падаць заяўку на яе ліквідацыю, зафіксаваўшы нумар заяўкі і дату, калі яе адправілі.
Калі праблему не вырашаць да 13 студзеня, трэба будзе патэлефанаваць у кантакт-цэнтр Міністэрства падаткаў і збораў па тэлефоне 2 297 979 або 189.
Збоі ў працы ў працы касавага абсталявання адразу ў некалькіх гандлёвых сетках па ўсёй краіне пачаліся 2 студзеня і яшчэ не ліквідаваныя цалкам. Касавыя апараты не працавалі ў крамах «Еўраопт», «ОМА», «Востраў чысціні і смаку», «Мацярык», падобныя праблемы былі з крамамі «Спортмайстар», на некаторых запраўках сеткі «Газпрамнафта» і «Беларуснафта».
Кампанія «Тусон», якая абслугоўвае праграмнае забеспячэнне, не дае прагнозаў па тэрмінах вырашэння праблемы. Улады паабяцалі, што абсталяванне павінны паправіць на працягу 3 студзеня.