Са школьнай праграмы па літаратуры выключаць творы Артура Вольскага і Уладзіміра Ягоўдзіка. Прарасійская актывістка Вольга Бондарава з Гродна дамагалася гэтага праз Міністэрства адукацыі Беларусі. Пра гэта яна паведаміла ў сваім Telegram-канале.
Вучні чацвёртых класаў з 1 верасня 2023 года не будуць вывучаць у межах «Літаратурнага чытання» творы Артура Вольскага «Роднае слова» і Уладзіміра Ягоўдзіка «Жаўрук». Падручнік з іх творамі надрукавалі ў 2018 годзе. У 2024 павінен з’явіцца новы падручнік — дзе іх ужо не будзе. Пра гэта ў адказе Бондаравай напісала загадчыца Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Марыя Кіндзірэнка.
Бондарава лічыць Вольскага і Ягоўдзіка аўтарамі-нацыяналістамі. Таму яна разам з прыхільнікамі накіравала калектыўны зварот у Міністэрства адукацыі. Паводле Бондаравай, твор Вольскага «Роднае слова» правакуе сацыяльную варожасць па моўнай прыкмеце і дыскрымінуе рускую мову. На яе думку, калі ў падручніку ёсць творы Вольскага і Ягоўдзіка, туды «можна і „Майн кампф“ усунуць».
Летась Бондаравай ужо ўдалося выключыць шэраг аўтараў, якіх яна адвольна палічыла «нацыяналістычнымі» і «прапольскімі», з матэрыялаў для пазакласнага чытання ў 3−4 класах.
У адказе Бондаравай ад імя Кіндзірэнкі патлумачылі, што аповед Ягоўдзіка «Жаўрук» пашырае кругагляд вучнаў, знаёміць іх з народнай абрадавай традыцыяй і легендай, а таксама вучыць любіць радзіму, паважаць яе традыці, берагчы прыроду.
Казка Вольскага «Роднае слова», на думку спецыялістаў міністэрства, вучыць таму, што на любой мове трэба размаўляць правільна. Аднак гэтыя тлумачэнні не перашкодзілі міністэрству выкрэсліць творы з праграмы.
Чытайце таксама: Бондарава перамагла ў змаганні з «монстрамі». Унікальны для Гродна спектакль усё ж адмянілі
Артур Вольскі — беларускі пісьменнік, нарадзіўся ў 1924 г. у сям'і пісьменніка Віталя Зэйдэль-Вольскага. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. Працаваў загадчыкам аддзела культуры і быту рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», адказным сакратаром часопісаў «Бярозка» і «Вясёлка». З 1963 быў дырэктарам Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1978 — дырэктарам Дома літарата. Быў старэйшым рэдактарам выдавецтва «Юнацтва». Яго сын Лявон Вольскі - беларускі музыка, пісьменнік і мастак.
Уладзімір Ягоўдзік — беларускі празаік і драматург. Нарадзіўся ў 1956 г. у Слонімскім раёне. Першыя творы Ягоўдзіка публікавалі ў газеце «Гродзенская праўда». Быў рэдактарам Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. У 1980-х гадах працаваў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». З 1990 па 2010 быў галоўным рэдактарам часопіса «Дзеці і мы», а таксама галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка».
"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…
Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…
Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які…
Гродзенка купіла клубніцы ў шакаладзе ад кавярні MyLoverBerry і вырашыла пакаштаваць яе на відэа. Дзяўчыну…
Вядучая "Марафону адзінства" Анастасія Кісель, студэнт года і дэлегат Усебеларускага народнага сходу, павінна была атрымаць…
Жыхара Ваўкавыска Леаніда Трафімовіча пачалі судзіць 21 студзеня. Працэс па арт. 370 КК "Здзек з…