Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com
З канца лістапада ў Гродне рэгіструюць рост захворвання вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі. У гэтым годзе хворых на 35% больш, чым у той жа перыяд мінулага года.
Больш за палову захварэлых — дзеці, удакладняе «Гродно Плюс» са спасылкай на занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Звычайныя сімптомы — высокая тэмпература, кашаль і насмарк. Сярод ВРІ сустракаецца каранавірус. Хворых COVID-19 стала менш дзякуючы імуннай праслойцы, якая ўтварылася за кошт вакцынацыі сярод насельніцтва, лічаць медыкі. Першасны курс вакцынацыі прайшлі больш за 71% насельніцтва, а бустерную дозу атрымалі больш за 90% з тых, хто скончыў першасны курс.
Бустерная вакцынацыя важная, бо на працягу паўгода пасля імунізацыі ўзровень антыцелаў у арганізме паступава зніжаецца.
Вакцынаваць супраць грыпу ўжо скончылі. Селета прышчапілася больш за 40% насельніцтва.
Да ВРВІ звычайна адносяць грып, парагрып, адэнавірусную інфекцыю, рынавірусную інфекцыю, рэспіраторна-сінтыцыйную, каранавірусную інфекцыю і больш за дзве сотні ВРЗ, выкліканых вірусамі.
Грып сярод іншых ВРВІ вылучае востры, раптоўны пачатак хваробы, стамляльнасць і слабасць, якія могуць доўжыцца да 2−3 тыдняў, часам застаюцца і пасля акрыяння, боль і ламота ў целе, магчымы моцны галаўны боль, тэмпература да 39−40 градусаў на працягу 3−4 дзён. Кашаль можа быць моцным і даць ўскладненне ў выглядзе бранхіту і пнеўманіі, а вось насмарк наадварот, калі і бывае, то не з першага дня, як і запалёнае горла. Вірусы добра захоўваюцца ў навакольным асяроддзі.
У выпадку заражэння лекары раяць:
Асноўнымі супрацьвіруснымі прэпаратамі для лячэння грыпу і ВРВІ медыкі называюць рымантадзін і арбідол. Прыём іх на працягу першых 24 гадзін з пачатку захворвання або пасля кантакту з хворым для лячэння або прафілактыкі памяншае клінічныя праявы і працягласць хваробы.
Чытайце таксама:
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…