Расійскія турысты напоўнілі Беларусь. Толькі самалётам прыбылі амаль 400 тысяч чалавек

Праз санкцыі Захаду ў 2022 годзе Беларусь стала адным з прыярытэтаў для паездак расійскіх турыстаў, канстатаваў старшыня праўлення рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулы. За 10 месяцаў 2022 года каля 393 тысяч расійскіх турыстаў прыляцелі ў Беларусь самалётамі. Колькасць расіянаў, якія прыехалі адпачываць праз наземныя межы, не называюць.

Аб’ём экспарту турыстычных паслуг для расіян у 2022 годзе вырас удвая ў адносінах да 2021 года і склаў $ 119 млн.

Усяго ж за 7 месяцаў Беларусь наведалі 700 тысяч замежнікаў. Гэта 126% да ўзроўню мінулага года.

На пачатак 2022 года турыстычную дзейнасць у Беларусі ажыццяўлялі 1315 арганізацый. Сярод найбольш паспяховых кірункаў - аграэкатурызм. На пачатак 2022 у Беларусі дзейнічала 3150 суб’ектаў гэтага віду адпачынку.

Найбольш наведвальнымі месцамі назвалі Мірскі і Нясвіжскі замкі, Брэсцкую крэпасць, Сафійскі сабор у Полацку, палацава-паркавы комплекс Румянцавых-Паскевічаў, Каложскую царкву, Нацыянальную бібліятэку, комплекс «Хатынь», «Лінію Сталіна» і Белавежскую пушчу.

Колькі турыстаў едзе ў Гродна

У Гродна са студзеня па кастрычнік 2022 года прыехалі больш за 50 тысяч турыстаў, паведамлялі раней. Амаль кожны трэці з іх скарыстаўся бязвізам.

Гэта не вельмі вялікая лічба. У 2016−2017 гг. рэгіён толькі па бязвізу наведалі каля 55 тыс. замежнікаў. У 2018 годзе іх колькасць перавысіла 70 тыс. чалавек. У 2019 годзе ў Гродне па бязвізе прыехалі 130 тыс. турыстаў і выдаткавалі ў горадзе $ 3,5 млн. У 2020 годзе нягледзячы на пандэмію ў Гродне па бязвізе прыехалі 22,6 тыс. чалавек. Расійскія турысты ў гэтыя лічбы не ўваходзяць.

У 2022 годзе Гродна аказаўся не гатовым да турыстычнага буму з Расіі. Летам у гродзенскіх гасцініцах не было месцаў, не хапала экскурсаводаў, а ў Стары замак не было квіткоў.

Колькасць турыстаў паміж Расіяй і Беларуссю традыцыйна расце ў перыяд навагодніх святаў. У гэтым годзе ў Расіі навагоднія «канікулы» будуць доўжыцца з 31 снежня 2022 да 8 студзеня 2023.

Чытайце таксама:

Дасягненне для Беларусі

Старшыня саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулы назваў рост колькасці расійскіх турыстаў у гэтым годзе вялікім дасягненнем. Новым трэндам сталі маладыя адпачывальнікі. Яны выбіраюць «гарадскі прадукт» і гатэлі прэміум-класа. Расіяне прыязджаюць у Беларусь не толькі на выхадныя, а застаюцца на тэрмін да 10 дзён. «Наша пляцоўка задавальняе ўсе патрэбы расейскіх турыстаў», — заявіў Гулы.

Пры гэтым Расія ў сваю чаргу таксама стала прыярытэтным кірункам для беларускіх турыстаў, лічыць намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Алег Андрэйчык. Вырасла колькасць тураў туды, і гэта не толькі Санкт-Пецярбург і Масква, але і новыя напрамкі.

Стымуламі для развіцця ўзаемнага турызму паміж Беларуссю і Расіяй назвалі агульную моўную прастору, магчымасць выкарыстоўваць адзіныя плацежныя карты і развітая транспартная лагістыка.

Чытайце таксама: В Беларуси разобрались, как работать туристическим центрам и как создать новые туристические зоны

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025