Навіны

У Гродзенскім абласным судзе рыпяць падлогі і маральна састарэлі свяцільні. У планах — рамонт

У Гродне запланаваны бягучы рамонт будынка Гродзенскага абласнога суда па вул. Карбышава, 20. Сярод іншага, пры хадзе чутныя глухія рыпанне і шум, а свяцільні — маральна састарэлі. Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце дзяржзакупак.

Гродзенскі абласны суд праводзіць запыт цэнавых прапаноў ад выканаўцаў. Рамонтна-будаўнічыя работы будуць каштаваць 19 474 рублі. Іх правядуць з 19 снежня 2022 года па 18 студзеня 2023 года. Рамонт пройдзе на сродкі дзяржаўных пазабюджэтных фондаў. Для работ выбралі прадпрыемства «БелЮрЗабеспячэнне».

Што адрамантуюць?

У дэфектным акце сказана, што паркетныя клёпкі ўсохлі, з’явіліся шчыліны, адзначаецца глухое рыпанне і глухі шум пры хадзе. Ёсць сколы краёў пліт і зазоры паміж плітамі. Фарба на столях у асобных месцах адпластавалася, а на сценах пацямнела, забруджаная і парэпалася. У некаторых месцах на сценах адпластавалася тынкоўка, а дзесьці на ёй з’явіліся расколіны і сколы. Новая фарба будзе з падвышанай устойлівасцю да мыцця і вадаўстойлівасцю. Колер ўзгодняць з заказчыкам.

Свяцільні ў будынку маральна састарэлі, знятыя з вытворчасці і не забяспечваюць эфектыўную асветленасць працоўных месцаў. Люмінесцэнтныя свяцільні перададуць на склад. Новыя будуць са святлодыеднымі лямпамі. На батарэях і стаяках адпластавалася фарба. Дзверы ў некаторых кабінеты аселі.

Рамонт правядуць без прыпынку працы суда.

Вайна, мабілізацыя, паўстанне

Паводле дамовы, бакі вызваляюцца ад адказнасці за невыкананне абавязацельстваў у шэрагу выпадкаў. Сярод іх — вайна, ваенныя дзеянні ўварвання, дзеянні замежных варожых дзяржаў, мабілізацыя, паўстанне, рэвалюцыя, мяцеж, грамадзянская вайна, хваляванні або беспарадкі. Раней такія прычыны ў дакументах не прапісвалі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025