Капитальная модернизация здания идет с 2018 года, когда ее выкупил инвестор из Баранович Брестской области. Начать принимать гостей собираются летом 2023 года, пишет «Перспектива».
Мадэрнізацыя гатэля падыходзіць да завяршэння. Ідзе чыставое аздабленне, замовілі хуткасны ліфт, для якога ўжо адрамантавалі шахту. У гасцініцы будзе 188 нумароў на 224 месцы.
Таксама ідзе рэканструкцыя рэстарана «Беларусь». Яго аб’ём і колькасць пасадачных месцаў паменшыцца. У рэстаране прадугледзяць «шведскі стол» для абслугоўвання тых, хто пражывае ў гатэлі.
Адкрыць гасцініцу абяцаюць з пачатку 2020 года. У 2019 годзе там замянілі сістэмы ацяплення і водазабеспячэння, з 5 па 7 паверхі памянялі электрыку, усталявалі відэаназіранне, тэлефанію і інтэрнэт, памянялі вокны. Увесну 2020 гасцініцу ўжо планавалі адкрыць у верасні таго ж года. Да гэтага часу збіраліся завяршыць рэканструкцыю нумароў.
Васьміпавярховая гасцініца на Каліноўскага, 1 была пабудавана ў 1968 годзе. У 2018 годзе яе купіла прыватная фірма «Ларанві» з Баранавічаў ААТ «Гасцінічная гаспадарка» за 2 млн даляраў. Інвестар абавязаўся правесці рэканструкцыю і захаваць працоўныя месцы.