На Астравецкай АЭС арганізавалі аўтаматызаваную сістэму кантролю радыяцыйнага становішча. За інфармацыяй можна сачыць на сайце БелАЭС у рэжыме анлайн, паведамілі ў Мінэнерга. Пры гэтым актуальныя значэнні магутнасці гама-выпраменьвання таксама адлюстроўваюцца на інфармацыйных табло ў суседніх населеных пунктах.
Дадзеныя аналізуюцца на самой пляцоўцы атамнай станцыі і ў зоне назірання — на пастах радыяцыйнага кантролю.

Ніжэй у табліцы прыводзіцца параўнанне паказчыкаў за першы і другі кварталы 2022 года, а таксама «нулявы» фон (сума ўласнага фону прыбора і яго водгуку на касмічнае выпраменьванне — Hrodna.life) па некалькіх аб’ектах маніторынгу.
Звесткі аб бягучых значэннях магутнасці дозы гама-выпраменьвання таксама адлюстроўваюцца на інфармацыйных табло ў Варнянах, Падольцах, Рымдзюнах, Гозе, Чэхах, Маркунах, Чарнішках, Альхоўцы, Свіры.
БелАЭС рэгулярна абменьваецца дадзенымі аб стане радыяцыйнай абстаноўкі з зацікаўленымі дзяржорганамі і ведамствамі, падкрэслілі ў Мінэнерга.
Чытайце таксама: