Сайт “ВелаГродна” перастане працаваць 15 снежня 2022 года. Прычына – сайт не можа працягваць дзейнасць, бо арганізацыя “ВелаГродна” ліквідавана.

Сайт “ВелаГродна” існаваў 10 гадоў. На ім публікавалі матэрыялы пра жыццё веласупольнасці ў Гродне. Акрамя гэтага, там падымалі пытанні інфраструктуры для раварыстаў у горадзе. Напаўненнем сайта займаліся два чалавекі.
Былая кіраўніца аб’яднання “ВелаГродна” Юлія Каляда раіць у сваім Instagram наведаць сайт і скапіяваць “любімыя і карысныя артыкулы”.
Арганізацыю “ВелаГродна” ліквідавалі
Аб’яднанне існавала з 2013 года. Мэта “ВелаГродна” была рабіць горад зручнейшым для раварыстаў і развіваць веларух.
У сярэдзіне ліпеня 2021 года ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама пачало праверку ў дачыненні «ВелаГродна». Па яе выніках аблвыканкам падаў у суд іскавую заяву аб ліквідацыі. Афіцыйная прычына — парушэнні і памылкі ў дакументаабароце, якія ў пазове занялі тры старонкі. Грамадскае аб’яднанне “ВелаГродна” ліквідавалі ў жніўні 2021 года.
Чытайце таксама: Не толькі інфраструктура. Пяць дасягненняў «ВелаГродна» за пяць гадоў


