Штосьці больш простае. Larionoff на Савецкай змяніў фармат праз паўгода працы

Рэстаран Larionoff адкрыўся на Савецкай у чэрвені 2022. Праз паўгода працы ўстанова змяніла фармат — зараз гэта «Кавярня і Пастэрыя».

Фармат змянілі з 9 снежня. Прычына пераменаў у тым, што людзям трэба нешта больш простае і зразумелае, распавялі ва ўстанове, піша S13.

Меню сур’ёзна абнавілася. Цяпер у ім 22 віды традыцыйных паст (16,6−39,7 руб., порцыі 340−500 г.) і 10 відаў паст аль форна (запечаныя), хатнія дэсерты. З’явіліся піцы. А ў фармаце бізнес-ланча прапануюць салаты ад 1,9 да 3,9 руб., два супы на выбар за 2,8−2,9 руб., на гарачае — свініна, птушка або паста з вяндлінай за 5,2−6,5 руб., звыклыя гарніры каштуюць 1,7−2,4 руб.

Зараз дадалі і зніжкі: з панядзелка па чацвер на ўсё, акрамя кандытарскіх вырабаў і бізнес-ланчу, дзейнічае зніжка 40%.

Раней упор быў на незвычайныя салаты, карбанару, капрэзэ, стэйкі. На гарачае па папярэдняй замове гатавалі рыбу дарада, запечаную ў саляным панцыры з гарнірам з лука парэя. Страву ў полымі падаваў шэф-кухар і разразаў на месцы.

У новым фармаце «Кавярня і Пастэрыя» працуе ў тэставым рэжыме, з 11:00 да 23:00 (раней было да 02:00 у пятніцу і суботу).

Месца — гістарычная «Пяльменная»

Установу на месцы бістро «Семафор» адкрыў Віктар Ларыёнаў. У Гродне ён валодае сеткай кавярань «Ш&Б».

З 1961 па 2000 год на Савецкай, 23 працавала папулярная закусачная «Пяльменная». Там падавалі пельмені пяці відаў, пры гэтым ежа абыходзілася нядорага. У 2010 годзе на месцы «Пяльменнай» адкрылі бістро «Семафор». У траўні 2021 года права арэнды памяшкання прадалі за 52 000 рублей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025