Бровар у Карэлічах. Фота Poshyk.info
На будынак былога бровара ў Карэлічах Гродзенскай вобласці складуць гістарычную даведку. Таксама распрацуюць праграмы па кансервацыі і супрацьаварыйных мерапрыемствах. Пра гэта стала вядома з сайта дзяржзакупак. Закінуты будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый Карэліцкага раёна праводзіць закупку з адной крыніцы. Каштуе даведка 3200 рублёў. Работы павінны прайсці з 12 снежня па 16 снежня 2022 года. Іх прафінансуюць з раённага бюджэту.
Даведка і праграма кансервацыі павінны адпавядаць Кодэксу аб культуры. Гістарычная даведка будзе ўтрымліваць гісторыка-архіўныя і бібліяграфічныя даследаванні, архіўныя і бібліяграфічныя крыніцы.
У праграме па кансервацыі і супрацьаварыйным мерапрыемствам будзе пералік неабходных работ і тэхналагічныя рэкамендацыі. Таксама будзе графічная частка — схематычныя абмеры фасадаў будынка, рэканструкцыя гістарычнага аблічча будынка, эскізы архітэктурных рашэнняў па кансервацыі і фотафіксацыя.
У Карэлічах ёсць будынак, які ў некаторых крыніцах паказваецца як «бровар», паведамляе poshyk.info. На старых фота пабудова 1858 года больш падобная да флігеля. Будынак прызнаны гістарычнай спадчынай. Ён выкананы з цэглы, цокальны паверх дэкараваны бутавым каменем. Яшчэ 15 гадоў таму у будынка быў дах і мансарда, цяпер — няма.
Чытайце таксама: «Падвалы даходзяць да сярэдзіны Нёмана». Паглядзіце, як ідзе рэканструкцыя гродзенскага піўзавода
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…