Навіны

У Гродзенскай вобласці вырасла колькасць злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці дзяцей. Змагацца збіраюцца праз «маральнасць»

Пацярпелымі па крымінальных справах за дзесяць месяцаў бягучага года ў вобласці праходзіць 85 непаўналетніх. У дачыненні да паловы з іх здзяйсняліся злачынствы, звязаныя з гвалтоўнымі дзеяннямі сэксуальнага характару. Часцей за ўсё пацярпелымі станавіліся дзеці ва ўзросце 12−15 гадоў. Але былі і злачынствы ў дачыненні да дзяцей 7−10 гадоў, паведамляе «Гродзенская праўда».

Абвінавачанымі па такіх справах праходзіць больш за 60 чалавек. 20 з іх раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці. Каля 40% абвінавачаных у момант здзяйснення злачынства былі п’яныя.

Дзесяць непаўналетніх падвергліся сэксуальнаму гвалту ў сям'і. Абвінавачанымі па такіх справах праходзяць часцей за ўсё сужыцелі маці, айчымы, у адным выпадку — біялагічны бацька.

Колькасць злачынстваў вырасла

Такіх злачынстваў у цэлым па Беларусі выяўляюць усё больш. Гэта ўдаецца дзякуючы тэхнічным і аператыўных магчымасцяў.

У сувязі з падвышанай грамадскай небяспекай у шасці артыкулах КК вылучаныя крымінальна каральныя дзеянні па фактах здзяйснення злачынстваў у дачыненні да непаўналетніх, а ў шэрагу артыкулаў у дачыненні да заведама малалетніх, гэта значыць у дачыненні да дзяцей да 14 гадоў. Санкцыя прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Змагацца будуць праз маральнае выхаванне

У праблемы прафілактыкі злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці дзяцей ёсць два складнікі. Дзеці сапраўды становяцца ахвярамі сэксуальнага гвалту. З іншага — некаторыя добраахвотна ўступаюць у палавыя адносіны да 16 гадоў, адзначаюць улады.

Таму яны збіраюцца заняцца маральным выхаваннем навучэнцаў для прафілактыкі ранняга пачатку палавога жыцця. Гэта прыкладна трэць злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці. Таксама збіраюцца фарміраваць навыкі бяспечных паводзін у дзяцей і займацца прафілактыкай педафіліі. У школах правядуць адпаведныя мерапрыемствы. Акрамя таго, ўдасканальваюць працу педагогаў і псіхолагаў. Працягнуць анкетаванне дзяцей, якія трапляюць ва ўразлівыя катэгорыі. Таксама будуць працаваць з бацькамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025