Больш за 50 чалавек прынялі ўдзел у фестывалі зімовага купання і гартавання «ЗакалФэст». Ён адбыўся ў Гродне 27 лістапада 2022 года. Удзельнікі маглі прабегчы дыстанцыі 2,5 км, 10 км і 15 км, паведаміла БелТА.
Удзельнікі фестывалю беглі ўздоўж набярэжнай: ад гарадскога пляжа да Каложскага парка. Мужчыны беглі з голым торсам альбо ў лёгкай цішотцы, жанчыны — у купальніках. Таксама на фестывалі арганізавалі «маржаванне». Некаторыя ўдзельнікі акунуліся ў Нёман мінімум тры разы, абліваліся вадой і праплылі 15−20 метраў. Пасля гэтага ўдзельнікі маглі папарыцца ў мабільнай саўне.
У Гродне «ЗакалФэст» арганізавалі ўпершыню. Раней яго праводзілі ў Мінску. «Мы зразумелі, што гэта зараз актуальна, што гэта зараз у трэндзе, неабходна гартавацца», — сказаў арганізатар фестывалю Сяргей Зыкаў.
Удзельнічалі ў фестывалі не толькі гродзенцы. Напрыклад, Таццяна Гурская прыехала з Асіповічаў. «Гэта ўжо не першы раз, я ўжо гартуюся. Не так часта такія спаборніцтвы бываюць, таму трэба абавязкова паўдзельнічаць», — сказала Таццяна.
Пераможцаў на 15 км дыстанцыі ўзнагародзілі грашыма. Іншых пераможцаў - сертыфікатамі і медалямі.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…