Навіны

У Гродне рэканструююць былую чыгуначную бальніцу. На яе месцы з’явіцца скурна-венералагічны дыспансер

Будынак былой чыгуначнай бальніцы ў Гродне працягваюць рэканструяваць пад Гродзенскі абласны скурна-венералагічны дыспансер. Ён знаходзіцца на вул. Будзённага, 2. Наперадзе — другая чарга будаўніцтва. Перад пачаткам будаўніцтва аб’ект чакаюць грамадскія абмеркаванні.

Праект прадугледжвае будаўніцтва ў дзве чаргі. У 2018 годзе завяршылі рэканструкцыю чатырохпавярховага будынка стацыянара і ўвялі яго ў эксплуатацыю. Таксама добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю.

На чарзе — рэканструкцыя існуючых карпусоў, якія прымыкаюць да стацыянара, і ўзвядзенне новага корпуса. Пры гэтым добраўпарадкуюць астатні ўчастак і агародзяць тэрыторыю. Добраўпарадкаванне ўключае ўладкаванне пакрыццяў, арганізацыю паркоўкі і азеляненне тэрыторыі.

Запланаваны знос

Адзін з карпусоў будынка мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці як частка гістарычнага цэнтра Гродна.

Пры рэканструкцыі знясуць нежылыя нядзейсныя пабудовы. Архітэктурнае аблічча аб’екта звяжуць з аб’ектамі гістарычнай забудовы, размешчанай побач.

Рашэнне прымуць вясной

Заказчык — Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама. Рэканструкцыя ўключана ў інвестыцыйную праграму аблвыканкама на 2022 год для ўдасканалення меддапамогі жыхарам вобласці.

Грамадскія абмеркаванні пройдуць з 28 лістапада па 29 студзеня 2023 года. Рашэнне аб будаўніцтве прымуць да 30 красавіка 2023 года.

Чытайце таксама: «Не адпавядае сучасным патрабаванням». Новая бальніца і анкацэнтр — якія медаб’екты пабудуюць у Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025