Больш за 27 тыс. навагодніх ялінак плануюць нарыхтаваць у Гродзенскай вобласці. Дрэвы на продаж пачнуць нарыхтоўваць 15 снежня 2022 года, а прадаваць — з 20 па 31 снежня. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на Гродзенскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне (ГДВЛА).
У Гродзенскай вобласці арганізуюць 150 пляцовак па продажы ялінак. У Гродне дрэвы будуць прадаваць на 19 елкавых рынках. У 2021 годзе такіх кропак было 16.
Дзе размясцяць ялінкавыя рынкі, пакуль не вядома.
Як будуць працаваць ялінкавыя рынкі і за колькі можна набыць дрэва
Ялінкавыя рынкі будуць працаваць з 11:00 да 19:00, сказалі ў ГДВЛА. У той жа час у Гродзенскім аблвыканкаме назвалі іншы час працы — з 11:00 да 18:00. З улікам павышанага попыту графік могуць скарэктарваць.
Цана ялінкі будзе залежаць ад памера дрэва.
- Да 1 метра — ад 9,50 да 12 рублёў;
- ад 1 да 2 метраў - ад 10,5 — 15 рублёў;
- ад 2 да 3 метраў - ад 13 да 24 рублёў;
- ад 3 да 5 метраў - ад 23,5 да 30 рублёў.
Цана ялінкі ў кадцы:
- Да 0,5 метра — ад 10 да 14 рублёў;
- ад 0,5 да 1 метра — ад 15 да 22 рублёў;
- ялінкавы букет — ад 3 да 6 рублёў.
Чытайце таксама: Гродно украшают к Новому году: заработает ярмарка, появятся украшения в виде Полярной звезды