У рэгіёне плануюць заліць 25 каткоў і 46 хакейных каробак. Акрамя гэтага, з’явяцца адкрытыя лядовыя пляцоўкі побач са школамі. З усталяваннем зімовага надвор’я ў вобласці пракладуць як мінімум 27 лыжных трас 1 км і больш, піша БЕЛТА.
Таксама будуць працаваць 19 пунктаў пракату з інвентаром. Да сезона рыхтуюцца і ў гарналыжным комплексе парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп». Горныя лыжы, цюбінгі, сноўборды можна будзе ўзяць напракат.
У вобласці пройдуць традыцыйныя спартыўныя спаборніцтвы і святы.
Праца зімовых спартыўных аб’ектаў залежыць ад надвор’я. Але падрыхтоўка іх вядзецца загадзя, каб пры наступе спрыяльных умоў адкрыць зімовы спартыўны сезон.