Новы год-2023 у Гродне. Фота: Гродно Плюс
На вуліцах і плошчах Гродна ужо ўсталёўваюць ёлкі і ўпрыгажэнні. Сёлета ілюмінацыю на вуліцы Савецкая зробяць у выглядзе Палярнай зоркі. Рыхтуецца запрацаваць кірмаш «Зімовы фэст». У мінулым годзе чытачы Hrodna.life засталіся ім незадаволеныя — хацелі больш каляднага настрою і інтэрактыву.
Кірмаш «Зімовы фэст» сёлета будзе працаваць на плошчы Савецкай з 9 снежня па 8 студзеня, паведамляе «Гродно Плюс».
Кірмаш будзе працаваць у буднія дні з 15.00 да 23.00, у выхадныя, перадсвяточныя і святочныя — з 13.00 да 23.00. 1 студзеня кірмаш будзе працаваць з 01.00 да 04.00.
— Наша казачнае мястэчка з драўлянымі хаткамі, прыгожым дэкорам і калядным настроем традыцыйна размесціцца ў самым сэрцы горада — на Савецкай плошчы, — абяцаюць арганізатары ў Instagram.
Таксама, кажуць яны, на кірмашы можна будзе загадаць жаданне пад святочнай ёлкай, атрымаць асалоду ад смачных пачастункаў і калядных напояў на фудкорце, наведаць утульны бар з гарачымі кактэйлямі і глінтвейнам, набыць унікальныя падарункі на маркеце рамеснікаў. А яшчэ — адпачыць на гасцявой зоне са столікамі-бочкамі ды лаўкамі, знайсцi на кірмашы жывую ёлку. Можна правесці час на забаўляльнай лакацыі: цір, карусель, інтэрактыўныя атракцыёны і сюрпрызы з падарункамі. І, канешне, зрабіць здымкі сярод святочных упрыгожванняў і акунуцца ў калядны настрой з асаблівай музычнай атмасферай.
У мінулым годзе рэдкія госці кірмашу распавялі Hrodna.life, што хацелі знайсці на ім больш каляднага настрою. Не толькі шашлыкі і фаст-фуд, якія даступныя кожны дзень, але, напрыклад, гарачы шакалад або яблыкі ў карамелі. Іншыя адзначалі, што на кірмашы няма інтэрактыву — месцаў, дзе можна было б пагуляць, патанчыць, паўдзельнічаць у конкурсах і павесяліцца з сябрамі. У зоне шопінгу гродзенцы таксама хацелі б бачыць больш эксклюзіву: драўляныя цацкі, вінтажныя ёлачныя ўпрыгажэнні, дэкараваныя падсвечнікі і дызайнерскія паштоўкі.
Чытайце таксама: «Зімовы фэст» у Гродне. Нешта пайшло не так?
На вуліцах і плошчах Гродна ўсталёўваюць елкі і ўпрыгажэнні. Мерапрыемствы пачнуцца 9 снежня ў парку Жылібера з запальвання агнёў на дызайнерскай алеі ёлак «MagicLand». 15 снежня ў Цэнтры рамёстваў «Спадчына» пачне працаваць гарадскі маёнтак Дзеда Мароза, паведамляе «Гродно Плюс».
Сёлета ілюмінацыю на вуліцы Савецкай зробяць у выглядзе Палярнай зоркі. Для гэтага выкарыстоўваюць амаль 2000 новых святлодыёдаў.
Таксама да Новага года ў Гродне вырашылі ўсталяваць 10 навагодніх ёлак з гірляндамі ў розных раёнах горада. Для ўпрыгожвання горада выкарыстоўваюць каля 117 розных канструкцый, а агульная даўжыня ілюмінацыі складзе 30 км.
Чытайце таксама: Ёлка на Савецкай будзе «разумнай». Як Гродна ўпрыгожаць да Новага года
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…