Устаноўка ёлкі на Савецкай плошчы. Фота: Hrodna.life
Да Новага года ў Гродне вырашылі ўсталяваць 10 навагодніх ялін з гірляндамі ў розных раёнах горада. Для ўпрыгожвання горада выкарыстоўваюць каля 117 розных канструкцый, а агульная даўжыня ілюмінацыі складзе 30 км.
Кроме Советской площади, где новогоднюю елку уже начали устанавливать, большие елки появятся на площади Ленина, улице Дзержинского, у автовокзала, в микрорайонах Лидский, Девятовка, Вишневец и других. В прошлом году в городе больших елок было меньше — восемь.
Да леташніх святладынамічных канструкцый дадасца 55 новых, піша «Гродненская правда». Іх усталююць на апорах і на зямлі. У 2021/22 на святы ставілі 93 святлодыёдныя канструкцыі, а годам раней — 88.
Да святаў «Гарсвятло» рыхтуецца запаліць у горадзе 104 тысячы лямпачак, распавёў дырэктар прадпрыемства Алег Дабравольскі. Агульная даўжыня гірлянд, святладыёдных расцяжак разам з навагоднімі ёлкамі і святладынамічных канструкцый складзе 30 км.
Навінкай стане «разумнае» святладыёднае ўпрыгожванне ёлкі на Савецкай плошчы. Яна будзе свеціцца па прынцыпе ілюмінацыі колы агляду ў парку Жылібера.
Ужо пачалі ўпрыгожваць уезд у горад з боку М6, новую развязку каля прадпрыемства «Гродна Азот», цэнтр горада. Завяршыць упрыгожванне Гродна плануюць да 1 снежня.
У мінулым годзе на мантаж ілюмінацыі горад выдаткаваў 85 000 рублёў. Усяго ўпрыгожванне Гродна да Новага года, уключна з устаноўкай сцэны і біяпрыбіральняў, абышлося мінімум у 107 900 рублёў. Яшчэ 12 000 рублёў з гарадскога бюджэту пайшло на арганізацыю традыцыйнага шэсця Дзядоў Марозаў і Снягурак.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…